Цыганкоў: Паводле Анатоля Лябедзькі, на гэтай сустрэчы была абмеркаваная магчымасьць правядзеньня праймэрыз у тэставым рэжыме. “Гэта дапаможа даведацца, наколькі праймэрыз цікавыя насельніцтву, як на іх будуць рэагаваць улады”, — заявіў Лябедзька. Наколькі ўвогуле, на вашу думку, плённая і мэтазгодная ідэя праводзіць праймэрыз у мэтах вызначэньня адзінага кандыдата?
Мацкевіч: Думаю, ніякага плёну ў гэтым няма, і магчымасьці правесьці гэта няма. І наколькі я мяркую, гэта разумеюць нават самі арганізатары працэдуры праймэрыз.
Палітычная сыстэма наша не адпавядае такой працэдуры. Яна ўвогуле, магчыма, нідзе ня можа праводзіцца, акрамя ЗША, дзе яна натуральна ўпісваецца ў палітычную сыстэму гэтай краіны. А па-другое, ні інтэлектуальнага, ні арганізацыйнага, ні грашовага рэсурсу ў аб’яднаных дэмакратычных сілаў на сёньня няма.
Цыганкоў: Але што б вы прапанавалі ўзамен, які варыянт вылучэньня адзінага кандыдата (ці кандыдатаў) ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах?
Мацкевіч:Адзіны кандыдат павінен быць. Ніякага іншага варыянту, няма нават сэнсу ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, калі ня будзе адзінага кандыдата. Таму вылучэньне такога кандыдата павінна праходзіць празь перамовы і спаборніцтва паміж прэтэндэнтамі. Працэдуру гэтую я калісьці прапісаў у сваім блогу ў ЖЖ.
Я думаю, што па-ранейшаму ў прынцыпе магчымая. Але ведаючы пэрсанальны склад сёньняшніх беларускіх апазыцыйных лідэраў, я вельмі скептычна стаўлюся да таго, каб быў адзіны кандыдат, каб увогуле дэмакратычныя сілы ішлі на гэтыя выбары падрыхтаванымі. Сёньня, хутчэй, ніхто зь лідэраў не зацікаўлены ў тым, каб дэмакратычныя сілы былі прадстаўлены на гэтых выбарах і імкнуліся да сапраўднай перамогі.
Мацкевіч: Думаю, ніякага плёну ў гэтым няма, і магчымасьці правесьці гэта няма. І наколькі я мяркую, гэта разумеюць нават самі арганізатары працэдуры праймэрыз.
Палітычная сыстэма наша не адпавядае такой працэдуры. Яна ўвогуле, магчыма, нідзе ня можа праводзіцца, акрамя ЗША, дзе яна натуральна ўпісваецца ў палітычную сыстэму гэтай краіны. А па-другое, ні інтэлектуальнага, ні арганізацыйнага, ні грашовага рэсурсу ў аб’яднаных дэмакратычных сілаў на сёньня няма.
Цыганкоў: Але што б вы прапанавалі ўзамен, які варыянт вылучэньня адзінага кандыдата (ці кандыдатаў) ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах?
Мацкевіч:
Няма нават сэнсу ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, калі ня будзе адзінага кандыдата.