Бо ў Менску за апошнія тры дні захварэла 48 тысяч чалавек. Аб гэтым падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі заявіў старшыня камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Дзьмітры Піневіч.
“З нагоды школьных вакацый мы доўга абмяркоўвалі. У цэлым у нас ужо перахварэла больш за 100 тысяч менчукоў з пачатку рэгістрацыі эпідэмічнага пад’ёму, за два тыдні. Улічваючы, што за апошнія тры дні захварэлі 48 тысяч, гэта дазволіла ўвесьці комплекс супрацьэпідэмічных захадаў. Цяперашняя эпідэмія нехарактэрная. Дзяцей закранае менш. Звычайна было 50 на 50 дарослага і дзіцячага насельніцтва. Сёлета толькі 30% хворых – дзеці. Але тэмп прыросту хворых, колькасьць зваротаў у паліклінікі, шпіталізацыя ў лякарні сьведчаць, што неабходна вакацыі працягнуць”, – цытуе Дз.Піневіча агенцтва БЕЛТА.