Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Рыгор Дзьмітрэнка прызнаў вінаватым верніка царквы “Сьведкі Еговы” Дзьмітрыя Смыка ва ўхіленьні ад прызыву ў войска і пакараў яго штрафам у памеры 100 базавых велічыняў, што складае 3,5 мільёна рублёў.
З падачы гарадзкога ваенкамату пракуратура абвінаваціла Дзьмітрыя Смыка ва ўхіленьні ад прызыву на вайсковую службу.
Дзьмітры Смык жа дамагаецца альтэрнатыўнай службы, нават калі яна будзе даўжэйшаю, чым вайсковая. Рэлігійныя перакананьні маладога чалавека — дарэчы, бацькі непаўналетняй дачкі — не дазваляюць яму браць у рукі зброю альбо нейкім іншым чынам падтрымліваць войска.
Падрабязнасьці чытайце пазьней на Свабодзе