Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на шклозаводзе “Нёман” у Бярозаўцы журналістаў Аляксандра Дзянісава і Аляксандра Хілімона. Журналісты рыхтавалі сюжэт пра сытуацыю на заводзе.
Аляксандр Хілімон паведаміў “Свабодзе”, што яго з калегам затрымалі ў той момант, калі яны пакідалі завод. Кіраваў затрыманьнем намесьнік дырэктара па рэжыму.
Больш за гадзіну журналістаў трымаюць на тэрыторыі заводу.
Алесь Дзянісаў - сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Аляксандар Хілімон супрацоўнічае з “Обозревателем”. Іх цікавіла сытуацыя на шклозаводзе “Нёман”, працаўнікі якога выказваюць незадаволенасьць сваім становішчам. Журналісты атрымалі дазвол трапіць на прадпрыемства, але туды прыбылі міліцыянты.
Нагадаем, напярэдадні рабочыя шкозавода “Нёман” зьвярнуліся з лістом да міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Селязьнёва. Рабочыя гуты “Нёман” пішуць, што зьвярнуцца іх прымусіла крытычная сытуацыя, якая склалася на прадпрыемстве. Пад лістом паставілі подпісы звыш 1 тысячы рабочых.