Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, былі кіраўнік Нацыянальнага банку Сяргей Цігіпка лічыць памылкай Украіны пабудову дачыненьняў зь Менскам “дзеля жаданьня насаліць некаму ў Маскве”.
Як паведамляе агенцтва УНІАН, камэнтуючы візыт А.Лукашэнкі ва Ўкраіну, С.Цігіпка сказаў, што “Беларусь для Ўкраіны – вельмі важны партнэр. Але было б памылкаю будаваць дачыненьні зь Менскам на жаданьні насаліць некаму ў Маскве”.
На думку кандыдата на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, апошнім часам Эўразьвяз і ЗША рэалізуюць новы праект для аслабленьня ўплыву Расеі на постсавецкай прасторы – за кошт адрыву ад яе традыцыйных саюзьнікаў, анйперш, Беларусі. А.Лукашэнку, адзначае С.Цігіпка, неспадзявана лёгка прабачылі адсутнасьць грамадзянскіх свабодаў у краіне, рэпрэсіі супраць апазыцыянэраў і бясьсьледнае зьнікненьні некаторых зь іх і нават выцясьненьне беларускіх кампаніяў зь беларускай эканомікі.
На думку С.Цігіпкі, Юшчанку “у гэтай гульні адведзена роля пасярэдніка ў наладжваньні кантактаў з Лукашэнкам, зь якім заходнія лідэры асабіста сустракацца баяцца з-за магчымай крытыкі праваабронцаў”.
С.Цігіпка лічыць, што лейтматывам сустрэчы ўкраінскага і беларускага прэзыдэнтаў стаў праект Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства” ды іншыя бонусы, якія Менск атрымае за тарпэдаваньне расейскіх праектаў на постсавецкай прасторы. “Навошта гэта Лукашэнку – зразумела. Ён гандлюецца з усімі і намагаецца граць на супярэчнасьцях Масквы і Захаду. Але карысьць ад такога сяброўства для Ўкраіны, прынамсі сумнеўная”, – заявіў С.Цігіпка.