Палата прадстаўнікоў на наступным тыдні пачне разгляд пытаньня аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Пра гэта заявіў журналістам у Менску кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей.
"На наступным тыдні парлямэнт пачне разглядаць пытаньне пра магчымасьць прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Дэпутаты маюць намер выехаць у рэгіён дзеля вывучэньня сытуацыі на месцы".
Амаль год таму Абхазія і Паўднёвая Асэтыя зьвярнуліся з просьбай да беларускага парлямэнту аб прызнаньні іх незалежнасьці. Увесь гэты час у міжнароднай камісіі ішло абмеркаваньне пытаньня пра магчымае прызнаньне гэтых грузінскіх тэрыторый.