Белпрамбудбанк прадалі расейскаму Ашчаднаму банку

Ашчадны банк Расеі.

Ашчаднаму банку Расеі пасьпяхова прадалі “БПС-Банк”, заявіў старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч.
“Завяршаецца перамоўны працэс па продажы “БПС-Банку”, учора мы правялі перамовы з кіраўніцтвам Ашчаднага банку сп. Грэфам. Перамовы скончыліся пасьпяхова, цяпер ідзе адпрацоўка тэхнічных пытаньняў, трэба рыхтаваць шмат дакумэнтаў”, — адзначыў глава Нацбанку.