У Ашчадным банку Расеі прайшлі перамовы яго старшыні Германа Грэфа з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Паводле прэсавай службы Ашчаднага банку, абмеркавана шырокае кола пытаньняў, якія тычацца эканомік абедзьвюх кріанаў. Топ-мэнэджэры банку прэзэнтавалі стратэгію разьвіцьця банка, новыя праекты і праграмы банку, сярод якіх “Крэдытная фабрыка”, “Сацыяльная карта”, “Энэргазьберажэньне”.
Зь беларускага боку ў перамовах таксама браді ўдзел першы віцэ-прэм’ер Беларусі, Андрэй Кабякоў, міністар фінансаў Андрэй Харкавец, старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч і пасол Беларусі ў Расеі Васіль Даўгалёў.
Раней Герман Грэф бываў зь візытамі ў Менску. 1-га ліпеня ён сустрэўся зь Сяргеем Сідорскім. Абмяркоўваліся пытаньні, якія тычыліся прыватызацыі і разьвіцьця стасункаў беларускіх прадпрыемстваў з Ашчадным банкам Расеі.
Падчас візыту ў Менск была дасягнута дамоўленасць пра далейшую працу па пашырэньні прысутнасьці Ашчадбанка Расеі ў Беларусі.
Падчас візыту ў сьнежні мінулага года Герман Грэф выказаўся за разгляд магчымасьці “уваходжаньня нашага банка на беларускі рынак”. Пры гэтым ён зазначыў, што Ашчадны банк Расеі мае намер прыйсьці ў Беларусь у якасьці стратэгічнага партнэра.