27 кастрычніка з трохдзённым працоўным візытам Менск прыбыў Кары Тапіёла, кіраўнік Міжнароднага бюро працы — кіраўнічага органу Міжнароднай арганізацыі працы. Ён правядзе кансультацыі ў справе выкананьня Беларусьсю рэкамэндацыяў МАП.
Як паведаміў БелаПАН спадар Тапіёла, галоўная мэта ягонага візыту — “атрыманьне інфармацыі пра сытуацыю з выкананьнем правоў прафсаюзаў у Беларусі”.
Сёньня ўвечары кіраўнік МАП сустрэнецца зь сябрамі незалежных прафсаюзаў. Пра сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі пакуль невядома — праграму візыту не паведамляюць ані ў Міністэрстве замежных спраў, ані ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, якое курыруе пытаньні супрацоўніцтва ўраду з прафсаюзамі.
У 2003 годзе Адміністрацыйны савет МАП пачаўрасьсьледаваньне аб парушэньні правоў прафсаюзаў у Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў. Паводле вынікаў расьсьледаваньня Беларусь пяць разоў уносілі ў спэцпараграф МАП як краіну, дзе груба парушаюць правы прафсаюзаў.
Гэта, у сваю чаргу, стала прычынай для выключэньня Беларусі ў чэрвені 2007 году з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў Эўразьвязу. Для вяртаньня прэфэрэнцыяў урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамэндацый МАП, у прыватнасьці: даць незалежным прафсаюзам магчымасьць рэгістраваць першасныя арганізацыі; даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі; спыніць перасьлед грамадзян па прафсаюзнай прыналежнасьці; забясьпечыць усім прафсаюзным аб’яднаньням права ўдзелу ў вырашэньні важных сацыяльных праблем краіны.
У студзені 2009 году ў Беларусі знаходзілася група экспэртаў Міжнароднага бюро працы на чале з Кары Тапіёлам і генэральным сакратаром Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Гаем Райдэрам. Яны ўзялі ўдзел у сэмінары па выкананьні беларускім урадам рэкамэндацый МАП. Экспэрты таксама бралі ўдзел у распрацоўцы пляну дзеяньняў па далейшым выкананьні ўрадам рэкамэндацыяў МАП.
Як паведаміў БелаПАН спадар Тапіёла, галоўная мэта ягонага візыту — “атрыманьне інфармацыі пра сытуацыю з выкананьнем правоў прафсаюзаў у Беларусі”.
Сёньня ўвечары кіраўнік МАП сустрэнецца зь сябрамі незалежных прафсаюзаў. Пра сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі пакуль невядома — праграму візыту не паведамляюць ані ў Міністэрстве замежных спраў, ані ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, якое курыруе пытаньні супрацоўніцтва ўраду з прафсаюзамі.
У 2003 годзе Адміністрацыйны савет МАП пачаў
Беларусь пяць разоў уносілі ў спэцпараграф МАП як краіну, дзе груба парушаюць правы прафсаюзаў.