Сёньня ў Менску пачалася міжнародная канфэрэнцыя “Прафсаюзы і крызіс”. На ёй абмяркоўваюцца магчымасьці і небясьпека антыкрызісных крэдытаў МВФ найперш для Беларусі і Ўкраіны.
Арганізатары канфэрэнцыі — Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў (МКП) і фонд імя Фрыдрыха Эбэрта. 27 кастрычніка на канфэрэнцыі выступіць дырэктар Вашынгтонскага офісу МКП Пітэр Баквіс.
Паводле прадстаўніка Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Андрэя Мроста, тым часам як Беларусь, Украіна і некаторыя іншыя краіны зьвярнуліся да Міжнароднага валютнага фонду па дапамогу, МКП ужо мае пэўны досьвед наконт сацыяльных і эканамічных наступстваў такіх крэдытаў. З аднаго боку гэта магчымасьці, а з другога боку — небясьпека. Трэба падрыхтаваць прафсаюзы да таго, што задзейнічаны такі інструмэнт выхаду з крызісу, як крэдыт МВФ. Да прыкладу, у Беларусі ўлады абвясьцілі лібэралізацыю. Але як яна тычыцца дзейнасьці прафсаюзаў?
“Ад абвешчанага да ажыцьцёўленага — вялікі крок. На пачатку гэтага году створаны мэханізм, які павінен быць скіраваны на выкананьне рэкамэндацый беларускаму ўраду ад Міжнароднай арганізацыі працы. Мэханізм створаны, але ён пакуль не задзейнічаны ў значнай ступені. Бо, зыходзячы з паведамленьняў нашай сяброўскай арганізацыі, створаны мэханізм пакуль не працуе і не назапашвае такога пазытыву, які можна было б назваць сур’ёзным жаданьнем выканаць усе рэкамэндацыі МАП. Да тэмы адмены прэфэрэнцый Эўразьвязу адносна Беларусі міжнародныя структуры вернуцца тады, калі будуць прад’яўлены вынікі выкананьня рэкамэндацый МАП. Існуюць прынцыпы міжнароднай супольнасьці, на якіх жыве ЭЗ, і ён наўрад ці пойдзе на парушэньне сваіх прынцыпаў. Гэтыя прынцыпы прадугледжваюць і правы чалавека. А канвэнцыя МАП — гэта якраз канвэнцыя аб правах чалавека на працоўным месцы”.
Паводле спадара Мроста, асноўная задача канфэрэнцыі палягае ў тым, каб прафсаюзы былі гатовыя выставіць свае патрабаваньні і прапановы, як змагацца з наступствамі крызісу. Ён адзначыў, што фінансы лекуюцца хутчэй, чым беспрацоўе.
Лідэр дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі Аляксандар Ярашук адзначыў, што ўлады ў Беларусі не падаюць поўнай інфармацыі пра наступствы крызісу ў краіне. У Беларусі скарачаюцца заробкі і працоўны тыдзень, працоўных накіроўваюць у вымушаныя адпачынкі. Ва ўладаў няма яснай антыкрызыснай праграмы. Таму, паводле спадара Ярашука, самым сур’ёзным выпрабаваньнем будзе 2010 год. Канфэрэнцыя, паводле яго, ня мае прамога дачыненьня да праблемы вяртаньня прэфэрэнцый Эўразьвязу для Беларусі.
“Беларускі ўрад ня надта зацікаўлены ў тым, каб доўжыць сваю працу над выкананьнем рэкамэндацый МАП. Ад часу апошняй штогадовай канфэрэнцыі працы ў Жэнэве ў чэрвені абсалютна ніякіх крокаў не адбылося па выкананьні найбольш адказных рэкамэндацый. Сытуацыя нават яшчэ і пагоршылася. І, канечне, так ці інакш мы, ладзячы і гэтую канфэрэнцыю, маем на ўвазе тую праблему. Бо гэта ненармальная зьява. Уплывае, напэўна, раптоўны дыялёг на вышэйшым палітычным узроўні паміж ЭЗ і нашай краінай. І ўлады палічылі, што ўжо справа тэхнікі — і прэфэрэнцыі вернуцца аўтаматычна. Насамрэч ня вернуцца. Давядзецца вырашаць для сябе нялёгкае пытаньне: ці рабіць свабоднымі беларускіх працоўных адносна іх правоў ствараць прафсаюзы, уступіць у нейкія прафсаюзы? Ад вырашэньня такіх пытаньняў і будзе залежаць лёс гандлёвых прэфэрэнцый”.

Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў (МКП)
МКП прадстаўляе 168 мільёнаў сяброў прафсаюзаў у 150 краінах сьвету, уключна з Заходняй Эўропай. У канфэрэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі прафсаюзаў краінаў СНД, якія ўваходзяць у МКП. У Беларусі сябра МКП — Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Афіцыйныя прафсаюзы Беларусі не ўваходзяць у гэтую арганізацыю і не бяруць удзелу ў канфэрэнцыі.