ЦВК Беларусі прапануе абмежаваць памеры індывідуальных фондаў кандыдатаў у прэзыдэнты да 3 тысячаў базавых велічыняў.
Такую норму аб стварэньні індывідуальных фінансавых фондаў кандыдатаў у прэзыдэнты і ў дэпутаты парлямэнта плянуецца ўнесьці ў Выбарчы кодэкс Беларусі. Пра гэта паведаміла ў інтэрвію БТ старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
“Калі мы возьмем базавую велічыню на сёньняшні момант, то можна казаць пра 105 мільёнаў рублёў. Гэта прыватныя ахвяраваньні. Плюс да ўсяго 2,3 тыс. базавых велічынь кожнаму кандыдату ў прэзыдэнты дае дзяржава. Таму , калі б нават мы зараз праводзілі прэзыдэнцкія выбары і ўжо мелі зьмяненьне заканадаўства, гэта значыць, яно ўжо дзейнічала, то кандыдаты ў прэзыдэнты мелі амаль 200 мільёнаў рублёў", - сказала Лідзія Ярмошына.
Ярмошына не прагназуе вялікай колькасьці кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, перадае БелТА. "Я не ўпэўненая, што кандыдатаў будзе вельмі шмат. І вось чаму. Канстытуцыяй Беларусі даецца магчымасьць грамадзяніну нашай краіны абірацца на пасаду прэзыдэнта ў выпадку, калі ён сабраў не меней за 100 тысячаў подпісаў у сваю падтрымку. А такое колькасьць подпісаў сабраць вельмі цяжка", - сказала кіраўніца ЦВК.