Працоўныя пэнсіі падвышаюцца на 9,5%

Адпаведны ўказ N524 падпісаў Аляксандар Лукашэнка 25 кастрычніка 2009 году.

Пэнсіі падвысяцца ад 1 лістапада, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

Сярэдняя пэнсія паводле ўзросту складзе 434,6 тысячы рублёў, і павялічыцца ў параўнаньні з кастрычнікам 2009 года на 37,6 тысячы.


Беларускія пэнсіі ў чатыры разы большыя за таджыцкія

Па памерах пэнсіяў з краінаў СНД Беларусь саступае толькі Расеі.

Сярэдняя пэнсія ў месяц па некаторых краінах былога СССР (у далярах ЗША):

КраінаПамер пэнсій (USD)
Год
Расея1862009
Беларусь1402009
Азэрбайджан 1242009
Украіна108 2009
Туркмэністан103 2009
Казахстан962008
Арменія 632009
Малдова622008
Узбэкістан 592009
Кыргызстан 48 2009
Грузія 47 2008
Таджыкістан35 2009

У Беларусі пэнсіі зьменшыліся на 1,2 працэнты

У чэрвені гэтага года рэальны памер пэнсіі ў Беларусі (скарэктаваны з улікам індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) паменшыўся на 1,2% у параўнаньні з чэрвенем мінулага года і на 0,4% — у параўнаньні з траўнем 2009-га.
Паводле даных Белстата, у чэрвені сярэдні памер пэнсіі склаў 391 тысячу рублёў, або 116,7% ад велічыні мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і пэнсіянэраў, паведамляе БелаПАН.

Сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце склаў 409,3 тысяч рублёў, па інваліднасьці — 361,4 тысячы, у сувязі са стратай кармільца — 244,4 тысяч, сацыяльнай пэнсіі — 182 тысячы рублёў.