Беларускі бок спадзяецца заключыць новыя кантракты на пастаўку ў Азэрбайджан беларускіх тавараў, якія апошнім часам менш купляе Расея.
Афіцыйны візыт прэзыдэнта Азэрбайджана Ільхама Аліева ў Беларусь заплянаваны на 12 лістапада. Пра гэта было заяўлена падчас сустрэчы першага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі зь першым намесьнікам прэм'ер-міністра Азэрбайджана Ягубам Эюбавым 22 кастрычніка ў Мінску.
Паводле БелаПАН, Сямашка сказаў, што ў Беларусі чакаюць гэтага візыту і зацікаўленыя ў тым, каб ён быў напоўнены канкрэтным зьместам. У Міністэрстве прамысловасьці Беларусі падрыхтаваны праект праграмы стварэньня зборачных вытворчасьцяў у Азербайджане.
Таксама плянуецца павялічыць рэалізацыю ў Азэрбайджан сельскагаспадарчай тэхнікі. Апрача таго, Беларусь прапаноўвае Азэрбайджану сваю дарожна-будаўнічую тэхніку, ліфты і іншае абсталяваньне.
Па выніках 2008 года Азэрбайджан займае шостае месца ў аб'ёме зьнешняга гандлю Беларусі з краінамі СНД, перамясьціўшыся пры гэтым зь сёмага на шостае месца па аб'ёмах экспарту. За студзень—жнівень 2009 года тавараабарот дзьвюх краін склаў 71,5 млн. даляраў (90,4% да аналягічнага леташняга пэрыяду).