Ужо на гэтай сэсіі Палаты прадстаўнікоў павінны быць прынятыя папраўкі ў выбарчае заканадаўства.
Гэта зьвязана з тым, што падчас сустрэчы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай вызначана, што мясцовыя выбары адбудуцца ў красавіку 2010 году. Пра гэта заявіў карэспандэнту “Свабоды” сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. У дэмакратычнай апазыцыі камэнтуюць заяву А.Лукашэнкі пра магчымасьць лібэралізацыі некаторых палажэньняў выбарчага заканадаўства.
Пакуль яшчэ няма праекту закону, які зьмяшчаў бы ўсе прапановы па зьменах выбарчага кодэксу. Асновай гэтых прапаноў сталі напрацоўкі рабочай групы з экспэртаў Бюро па дэмакратычных інстытутах АБСЭ і беларускіх юрыстаў — ад працэсу фармаваньнявыбарчых камісій да парадку галасаваньня і падліку галасоў. Мікалай Лазавік патлумачыў:
“Ёсьць такая прапанова, каб ня менш за адну траціну ад складу выбарчых камісій - акруговай, тэрытарыяльнай - фармавалася зь сяброў палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў. І абмежаваць удзел дзяржаўных службоўцаў у выбаркамах таксама адной трацінай. Гэта дазволіць актывізаваць удзел палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў”.
Вядома, што палітычныя партыі выказваліся за стварэньне сыстэмы падліку галасоў, празрыстай для назіральнікаў.
“Кардынальных зьменаў тут уносіць, магчыма, і ня варта. Але, тым ня менш, рабочая група прапануе даць магчымасьць назіральнікам аглядаць працэдуру падліку галасоў”.
Спадар Лазавік мяркуе, што практыка датэрміновага галасаваньня пашыраецца ўсюды, і ў Беларусі ня варта яго згортваць ці абстаўляць нейкімі бар'ерамі. Таксама ён адзначыў, што няма прапановаў наконт свабоднага правядзеньня экзыт-полаў. Затое прапануецца дзеля актывізацыі выбарчай кампаніі дазволіць кандыдатам фармаваць свае індывідуальныя фонды. Таксама мяркуецца даць магчымасьцькандыдатам — апроч аб’ёмаў эфіру, якія выдзяляюцца дзяржавай для выступаў перад выбарцамі, і бясплатнага выдзяленьня плошчаў у газэтах — купляць эфірны час і газэтныя плошчы. Некаторыя спрашчэньні тычацца працэдуры збору подпісаў і засьведчваньня лістоў, рэгістрацыі ініцыятыўных групаў.
“Тут прапановы накіраваныя на забесьпячэньне больш ляяльных умоваў для вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты і рэгістрацыі кандыдатаў”.
Кандыдатам у прэзыдэнты і ў дэпутаты парлямэнту плянуецца дазволіць ствараць індывідуальныя фонды пры правядзеньні выбарчай кампаніі. Яны будуць фармавацца за кошт уласных сродкаў кандыдатаў і сродкаў ад беларускіх фундатараў. Ня будуць мець права пералічаць сродкі ў такія фонды замежныя грамадзяне і арганізацыі, прадпрыемствы з замежнымі інвэстыцыямі, а таксама структуры, якія фінансуюцца зь дзяржаўнага бюджэту. Кандыдаты змогуць купляць дадатковы эфірны час на тэлебачаньні і радыё, арганізоўваць сустрэчы з выбарнікамі, арандаваць памяшканьні і выпускаць дадатковую рэклямную прадукцыю.
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік сумняецца, у адрозьненьне ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, што гэта будзе адпавядаць прынцыпу роўнасьці кандыдатаў:
“Фармаваньне індывідуальных выбарчых фондаў надасьць больш камэрцыйнае адценьне выбарчай кампаніі і той, у каго больш грошай, будзе здольны прадставіць больш яркія мерапрыемствы, якія ня ў поўнай ступені будуць адлюстроўваць дзелавыя якасьці самога кандыдата”.
А.Лукашэнка выказаўся за лібэралізацыю выбарчага працэсу і назваў сябе прыхільнікам “самых лібэральных выбараў”. Цэнтравыбаркам павінен унесьці яму шэраг прапаноў “на задавальненьне некаторых прапаноў АБСЭ і палітычных партый”.
Пакуль яшчэ няма праекту закону, які зьмяшчаў бы ўсе прапановы па зьменах выбарчага кодэксу. Асновай гэтых прапаноў сталі напрацоўкі рабочай групы з экспэртаў Бюро па дэмакратычных інстытутах АБСЭ і беларускіх юрыстаў — ад працэсу фармаваньня
Ёсьць такая прапанова, каб ня менш за адну траціну ад складу выбарчых камісій - акруговай, тэрытарыяльнай - фармавалася зь сяброў палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў.
“Ёсьць такая прапанова, каб ня менш за адну траціну ад складу выбарчых камісій - акруговай, тэрытарыяльнай - фармавалася зь сяброў палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў. І абмежаваць удзел дзяржаўных службоўцаў у выбаркамах таксама адной трацінай. Гэта дазволіць актывізаваць удзел палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў”.
Вядома, што палітычныя партыі выказваліся за стварэньне сыстэмы падліку галасоў, празрыстай для назіральнікаў.
“Кардынальных зьменаў тут уносіць, магчыма, і ня варта. Але, тым ня менш, рабочая група прапануе даць магчымасьць назіральнікам аглядаць працэдуру падліку галасоў”.
Спадар Лазавік мяркуе, што практыка датэрміновага галасаваньня пашыраецца ўсюды, і ў Беларусі ня варта яго згортваць ці абстаўляць нейкімі бар'ерамі. Таксама ён адзначыў, што няма прапановаў наконт свабоднага правядзеньня экзыт-полаў. Затое прапануецца дзеля актывізацыі выбарчай кампаніі дазволіць кандыдатам фармаваць свае індывідуальныя фонды. Таксама мяркуецца даць магчымасьць
Прапануецца дзеля актывізацыі выбарчай кампаніі дазволіць кандыдатам фармаваць свае індывідуальныя фонды.