Старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі Ўладзімер Навумаў паведаміў, што адправіў у адстаўку галоўнага трэнэра менскага “Дынама” Глена Хэнлана.
Гэта адбылося пасьля таго, як 20 кастрычніка "Дынама" прайграла хабараўскаму "Амуру" (1:4) у чэмпіянаце КХЛ.
Пасада галоўнага трэнэра прапанаваная настаўніку "Гомелю" Аляксандру Андрыеўскаму, паведамляе БелТА.
Адказваючы на пытаньне пра тое, ці застанецца Глен Хэнлан на пасадзе настаўніка зборнай Беларусі, старшыня Фэдэрацыі хакею сказаў, што прапануе канадцу застацца і рыхтаваць зборную да Алімпіяды ў Ванкувэры. Але Ўладзімер Навумаў ня ўпэўнены, што Хэнлан пагодзіцца.