Князі Радзівілы папоўнілі калекцыю Нясвіскага музэю

Мацей Радзівіл перадае экспанаты для будучага музэю міністру культуры Паўлу Латушку

Сёньня ў Нясьвіжы адкрылася навукова-практычная канфэрэнцыя “Нясьвіскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя дасьледаваньні, вопыт стварэньня палацавых музэйных экспазыцый”.
Гэтая канфэрэнцыя прысьвечана аднаўленьню нясьвіскага палаца Радзівілаў, які адкрыецца ў 2011 годзе пасьля рэстаўрацыі.

Князі Мацей і Мікалай Радзівілы, якія адмыслова прыехалі з Польшчы, урачыста перадалі на канфэрэнцыі некаторыя экспанаты для будучага музэю. Гэта шэсьць копій карцінаў (пераважна партрэтаў) і славутых радзівілаўскіх абразоў, а таксама дзьве арыгінальныя гравюры.

На адкрыцьці канфэрэнцыі выступіў міністар культуры Павал Латушка. Ён сказаў, што ў блізкім часе плянуецца перадача 48 копіяў розных карцінаў, зьвязаных з палацам Радзівілаў, ад Міністэрства культуры Польшчы. І яшчэ 40 копій паступяць з розных калекцыяў Радзівілаў.

Дарэчы, сёньня была перададзена яшчэ адна копія карціны са славутай радзівілаўскай калекцыі — ад Беларускага гістарычнага музэю.

Удзельнікі канфэрэнцыі агледзяць палац.

Мацей Радзівіл перадае экспанаты для будучага музэю

Мацей Радзівіл перадае экспанаты для будучага музэю міністру культуры Паўлу Латушку

Палац Радзівілаў у Нясьвіжы

Your browser doesn’t support HTML5

Радзівілы папоўнілі калекцыю Нясвіскага музэю