Сёньня судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Ільля Сьвірыдаў аштрафаваў кіраўніка Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валера Рыбчанку на 700 тысяч рублёў.
Гэта ўжо дзясяты па ліку грамадзкі актывіст з 16-ці, якія месяц таму меліся зладзіць ланцуг памяці пра зьнікненьне палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Актывісты ішлі ходнікам на пляц Паўстаньня, але іх схапіў спэцназ. Агульная сума штрафаў дасягнула 10 мільёнаў 325 тысяч рублёў.
Пастанову пра адміністрацыйнае пакараньне судзьдзя Сьвірыдаў агучыў у адсутнасьць самога Валера Рыбчанкі. Яшчэ на першым паседжаньні суду, якое праходзіла 16 кастрычніка, ён напісаў заяву, што ня зможа сёньня прыехаць у суд. У пакоі судзьдзі былі толькі прадстаўнік Рыбчанкі Васіль Палякоў і некалькі грамадзкіх актывістаў.
Пакараньне спадара Рыбчанку не зьдзівіла:
“Наш суд — гэта канвэер. Калі ўлады паставілі цябе на гэты канвэер, то ты ўсё роўна будзеш пакараны. Я абскарджваў дзеяньні міліцыі ў пракуратуры Чыгуначнага раёну. Пракуратура перанакіравала скаргу ў міліцыю. Тады я паскардзіўся ў абласную пракуратуру. Абласная абавязала раённую пракуратуру не дасылаць у міліцыю, а разьбірацца самой у пяцідзённы тэрмін. Сёньня ўжо мінула больш за дзесяць дзён, але адказу няма. Відаць, зацягваюць наўмысна, каб прайшло гэтае судзілішча. І, як вынік, суд пакараў мяне штрафам”.
Судзьдзя Сьвірыдаў, дарэчы, апытаў усіх замоўленых сьведкаў, выканаў — у адрозьненьне ад некаторых іншых судзьдзяў, якія разглядалі адміністрацыйныя справы супраць актывістаў — усе іншыя працэсуальныя дзеяньні. На вырак гэта, аднак, не паўплывала.
Стала вядома таксама, што судзьдзя Чыгуначнага раёну Яраслаў Парэмскі пакараў завочна штрафам на 1 мільён 750 тысячаў рублёў кіраўніка рэгіянальнага аддзяленьня руху “За свабоду” Ўладзімера Кацору. Пастанова пра штраф яму прыйшла сёньня па пошце. Гэта самы вялікі штраф з адзінаццаці, атрыманых актывістамі за так званае несанкцыянаванае шэсьце, якога насамрэч не было.