Эўразьвяз заключыць з Малдовай пашыранае пагадненьне аб партнэрстве і супрацоўніцтве.
Як паведамляе БелаПАН, Карл Більт, міністар замежных спраў Швэцыі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, аб'явіў аб гатоўнасьці ЭЗ пачаць перамовы з Малдовай аб новым пагадненьні, якое заменіць і пашырыць дзейнае з 1998 году пагадненьне аб партнэрстве і супрацоўніцтве.
"Новае пагадненьне стане магутным інструмэнтам для паглыбленьня супрацоўніцтва і збліжэньня Малдовы і ЭЗ", — гаворыцца ў заяве швэдзкага міністра ад 16 кастрычніка, якую цытуе “РИА Новости”. На думку Більта, гэтае рашэньне ЭЗ гаворыць аб прагрэсе Малдовы ў правядзеньні рэформ, а таксама аб яе намеры працягваць працаваць у гэтым кірунку.
Дэлегацыя Эўразьвязу наведала Кішынэў 16 кастрычніка. Прадстаўнікі ЭЗ правялі перамовы з малдаўскім прэм'ерам Уладам Філатам, міністрам замежных спраў Юрыем Лянка, старшынёй парлямэнту Міхаем Гімпу і былым прэзыдэнтам Уладзімірам Вароніным.
Эўракамісар па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы суседзтва Бэніта Ферэра-Вальднэр таксама падтрымала новыя крокі ў супрацоўніцтве ЭЗ з Малдовай. Яна заявіла, што новае пагадненьне прынясе адчувальныя выгады грамадзянам краіны і ЭЗ, у прыватнасьці, у сфэры эканомікі, бізнэсу і прававога рэгуляваньня.
Аналягічнае пагадненьне аб партнэрстве і супрацоўніцтве паміж ЭЗ і Беларусьсю было падпісана ў 1995 годзе. З 1997 года яно замарожана.