Сёньня адбываецца працоўны візыт у Беларусь міністра замежных спраў Украіны Пятра Парашэнкі.
Парашэнка сустракаецца зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Плянуецца, што “бакі абмяркуюць шырокі спэктар пытаньняў двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеяньне дзьвюх краін у рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый”, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.
9 кастрычніка 2009 году Пётар Парашэнка прызначаны на пасаду міністра замежных спраў Украіны.
Пятру Парашэнку 44 гады.
Ад лютага 2008 году ён узначальваў Савет Нацыянальнага банка Ўкраіны.
Са студзеня па верасень 2005 году - Савет нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
У Вярхоўнай Радзе пятага скліканьня кіраваў камітэтам па пытаньнях фінансаў і банкаўскай дзейнасьці.
Парашэнка – бліжэйны паплечнік Юшчанкі ў часы аранжавай рэвалюцыі, мільярдэр, уладальнік кандытарскай кампаніі "Roshen", суднабудаўчнічага заводу і папулярнага 5-га тэлевізійнага каналу.