Перапіс галавой аб сьценку

НАС МНОГА, АЛЕ ТЫ, САША, АДЗІН ТАКІ




Падгледжана ў aliaksei Каляж быў надрукаваны газэтай «Імя» да перапісу-1999. Як адзначыў у камэнтарах a_sad_one: «Заўважце, гэта было надрукавана ў афіцыйна зарэгістраванай газэце, якая распаўсюджвалася празь Белпошту і шапікі Белсаюздруку». — «Проста разгул дэмакратыі нейкі», — падагульніў гаспадар журналу.

ТРАСЯНКА ЛЕГАЛІЗАВАНАЯ




Ролік выклаў l_u_f_t у суполцы by_trash.

Для тых, хто ня бачыў па тэлевізіі, як перапісвалі прэзыдэнта.

ШМАТАБЛІЧНЫ ФРАНКА ФРАЦІНІ І НЕВЯДОМЫ ЛУКАШЭНКА








Скрыншоты з сайту тэлеканалу Sky News выклала barilotti Блогерка камэнтуе іх:

Калі на першым 1) Франка Фраціні — гэта Юшчанка; 2) Франка Фраціні — гэта Лукашэнка, а Лукашэнка — гэта Юшчанка, на другім Фраціні — дапусьцім, Мядзьведзеў, то хто на трэйцім Лукашэнка?!

АНКЕТУ ПА-БЕЛАРУСКУ? СТУКНІСЯ ГАЛАВОЙ АБ СЬЦЯНУ!




Гэтай карцінай ljoksa праілюстраваў запіс блогера pradzed, у якім той апісвае, што яму параіў зрабіць перапісчык у адказ на просьбу даць анкету на беларускай мове.

КАЗЬЛЯНЯ, ЯКОЕ ЛІЧЫЛА ДА ДЗЕСЯЦІ




— Хочаш, я і цябе зьлічу?
— Калі гэта не балюча, то зьлічы!
— Гэта зусім не балюча. Толькі ты не варушыся, а то я лічыць не змагу.
— Ой, што ты! Я вельмі баюся. І мая мама, напэўна, не дазволіць.
— Я — гэта раз, ты — гэта два. Адзін, два!
— Маці!
— Ты чаго равеш?
— Казьляня мяне лічыць!
— А што гэта такое?
— Я навучыўся лічыць да дзесяці. Вось паслухайце: адзін — гэта я, два — гэта Цяля, тры — гэта Карова. Адзін, два, тры!
— Ой, цяпер ён і цябе зьлічыў!
— Я табе пакажу, як пацяшацца над старымі!
...
— Мы гонімся за Казьлянём
— Яно нас лічыць
— А яму ніхто ня даў такога права.


Выклаў мультфільм з прысьвячэньнем бягучаму перапісу jan_no

БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ ЗЬНІЗУ




Сфатаграфавала widow1917 за бібліятэкай, з боку Старабарысаўскага тракту. Навошта чакаць, пакуль улады адумаюцца і возьмуцца за беларусізацыю? Ідзіце і беларусізуйце самі.

«Гэта цудоўна! Гучыць, як музыка!» — камэнтуе 0trada.

ЯК ДЗЕДЫ МАРОЗЫ Ў ПРАКУРАТУРУ ЗДАВАЛІСЯ




Арыгінальны здымак блогеркі alitoit_looloo з акцыі, агульнапрызнанай у блогасфэры «найлепшым крэатывам ад апазыцыі за апошнія гады».

СЬЦЕРАЖЫЦЕСЯ ПАДРОБАК




Дэгуставаў aliaksei.

Бровар «Крыніца» выпусьціў новую марку піва — «Сапраўднае». Падобна, усё, што выпускалася дасюль, было падробкай. Прыгадалася даўняе жартаўлівае паведамленьне ў суполцы minsk_by:

«Можа, хто падкажа, дзе ў крамах нашага ўтульнага гарадку набыць арыгінальнае піва „Крыніца“? Усе гандлёвыя сеткі, дзе я быў, гандлююць нейкім фальсыфікатам, ад якога пасьля жудаснае пахмельле і галюцынацыі».

ВЫКЛЮЧЫ ТЭЛЕВІЗАР




Акт мастацкага тэрарызму ад ul_sciapan.

ВАЧНІЦЫ ГОРАДУ




Сфатаграфаваў feofano (Менск, вул. Мініна)

СОНЕЧНАЯ ВОСЕНЬ У ЛУЖЫНЕ




Сфатаграваў vadim_i_z.

ВОСЕНЬСКІЯ КОЛЕРЫ




Сфатаграфавала _evgenia_.

ШЧАСЬЦЯ І МОЦНАГА КАХАНЬНЯ!




Паштоўку зрабіла mos_kal_ka.

НЕМАЎЛЯТЫ СЬМЯЮЦЦА




Зарад добрага настрою ад блогера pomidor_sp.