Газэта "Советская Белоруссия" надрукавала ліст "У лоб ці па лбе", падпісаны сябрам палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольгай Карач зь Віцебску. Прадстаўнікі стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя назвалі гэтую публікацыю чарговым паклёпам на партыю ў дзяржаўных мэдыях.
Вольга Карач паведаміла карэспандэнту Свабоды, што пра гэты “ліст” даведалася сёньня, хаця ён надрукаваны 13 кастрычніка, і яна яго не дасылала ў рэдакцыю “Советской Белоруссии”, бо не чытае гэтай газэты.
“Таму мяне вельмі зьдзівіла, што гэта “рэдакцыйная пошта”. Гэты артыкул быў напісаны больш за месяц таму ў адказ на адкрыты ліст Віталя Рымашэўскага адносна ўдзелу ў выбарах адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад АДС. Мой артыкул друкаваўся шмат дзе -- у маім блогу, у “Віцебскім кур’еры”. Ішоў па розных рассылках. Ня ведаю, адкуль яго ўзяла “Советская Белоруссия”, чаму яна менавіта цяпер прачнулася, гэта для мяне дзіўна”.
Гэта ня сварка паміж пэрсонамі, а палітычная дыскусія.
“У артыкуле гаворка ідзе менавіта пра праймэрыз, а не — як піша “Советская Белоруссия” — “пра некаторыя палітычныя норавы”. Артыкул насамрэч тычыцца спрэчкі пра мэханізм вызначэньня адзінага кандыдата ад дэмсілаў. І калі пакінулі толькі пра БХД, то гэта выглядае дзіўна для мяне. Што гэта нібыта нейкая сварка. Гэта ня сварка паміж пэрсонамі, а палітычная дыскусія”.
Аднак спадарыня Карач пацьвярджае ўсё, што засталося ў “лісьце” адносна БХД. Адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец з гэтымі фактамі не пагаджаецца:
“Я разумею, чаму зьявіўся такі ліст і чаму ён надрукаваны ў “Советской Белоруссии”. Прычына ў тым, што баіцца рэжым і баіцца старая апазыцыя, бо зьявіцца новая сіла. Рэжым баіцца, што ён будзе зьменены. Старая апазыцыя баіцца, і не беспадстаўна, што яна ўжо нікому не патрэбная. Бо за апошні год БХД вырасла ў 4 разы і працягвае расьці. Паколькі рыхтуецца зьезд БХД, паколькі ў нас умацоўваюцца стасункі з цэрквамі, мы ўсталявалі партнэрскія сувязі з найбуйнейшымі хрысьціянска-дэмакратычнымі партыямі ў Эўропе, то становіцца зразумелым, што ідзе новае пакаленьне, новая сіла, якая галоўным зьместам
Для старой апазыцыі гэта таксама непрымальна, бо яна ёсьць ідэалягічнай мяшанкай
Паводле П.Севярынца, “Советская Белоруссия” час ад часу “выцягвае і палошча брудную апазыцыйную бялізну”.
“У дадзеным выпадку выцягнулі такую бялізну Вольгі Карач і яе папаласкалі. Віталь Рымашэўскі, чыё імя там закранутае, рыхтуе тэкст у адказ. Але ўвесь зьмест гэтай кампаніі — чым бліжэй зьезд БХД, тым болей такой нэрвовай рэакцыі і ў рэжыму, і ў некаторых апазыцыйных дзеячаў”.