Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
СОНЕЙКА...
- ...калі захоча выглянуць з-за хмаркі. 0 – +8 С.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
- Мастацкая выстава, прысьвечаная паэту Анатолю Сысу. Менск, музэй М. Багдановіча, 17:00.
- Фотавыстава "Казачная краіна”. Пра Чэхію. Менск, кінатэатар "Перамога", 18:00.
НЕ ЗАБУДЗЬЦЕ:
- "Дзень Салідарнасьці" зь сем’ямі зьніклых у Беларусі.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- Адкрываецца кінафэстываль у Токіё.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- У 1946 на прысуд міжнароднага Нюрнбэрскага ваеннага трыбуналу былі павешаныя дзесяць фашыстоўскіх лідэраў – злачынцаў супраць чалавечнасьці. Сярод іх былі тыя, што ўвайшлі і ў беларускую гісторыю – Розэнбэрг і Рыбэнтроп, той самы міністар замежных справаў Нямеччыны, які перад вайной падпісаў дамову з сваім савецкім калегам Молатавым.
- У 1978 польскага кардынала Караля Вайтылу выбралі папам рымскім. Ян Павал ІІ стаў першым папам не-італьянцам з 1523 году, калі памёр папа Адрыян VI, які быў нідэрляндцам.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
- Дзень Шэфа (Боса)
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
- "Шэф выклікае страх, лідэр — давер. Шэф спаганяе зь вінаватых, лідэр выпраўляе памылкі. Шэф ведае ўсё, лідэр ставіць пытаньні. Шэф ператварае працу ў катаргу, лідэр — у цікавы занятак".Расэл Іўінг, брытанскі журналіст.