Актывісты праваабарончых і моладзевых арганізацый, апранутыя Дзедамі Марозамі, перадалі заяву ў беларускую пракуратуру. Арганізатары акцыі паведамілі, што такім чынам пратэстуюць супраць артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі). Сваімі дзеяньнямі яны хацелі паказаць абсурднасьць гэтага артыкулу ў законе.
ДЗЯДЫ МАРОЗЫ СУПРАЦЬ АРТЫКУЛУ 193 КК
Каля дзесятка ўдзельнікаў акцыі, апранутыя Дзедамі Марозамі, прайшлі па вуліцы Леніна і Інтэрнацыянальнай. Мінакі са зьдзіўленьнем назіралі за імі, кіроўцы аўтамабіляў усьміхаліся і сыгналілі.
Удзельнікі акцыі спыніліся насупраць будынку беларускай пракуратуры.
Адзін зь патлумачыў мэту акцыі:
“Мы Дзеды Марозы. Улічваючы, што ў нашай кране групавая і розная масавая дзейнасьць забаронена, то мы, Дзеды Марозы, вымушаныя “здацца” ў пракуратуру, бо ў нас няма іншага выйсьця. Спадзяемся, што генэральны пракурор бескампрамісна ацэніць нашу шматгадовую дзейнасьць, бо мы, як вядома, масава віншуем людзей, выступаем з найлепшымі пажаданьнямі, раздаём падарункі. І ўсё гэта робіцца арганізавана, што мае прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 193 прым.”.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч патлумачыў фармат акцыі:
“Мы такую форму абралі адмыслова, таму што які артыкул — такая й форма. Мы лічым, што гэты артыкул папросту бязглузды. Таму вось зараз сонейка сьвеціць, а мы, Дзеды Марозы, ідзем у пракуратуру. Мне падаецца, што гэта цікава. Такога даўно не было”.
Намесьніца старшыні моладзі БНФ Аляксандра Клімовіч таксама апранула касьцюм Дзеда Мароза:
“Гэты артыкул закранае ўсіх актывістаў любых арганізацый — моладзевых, экалягічных, палітычных, непалітычных, якія папросту арганізоўваюць сьвяты і г.д. Кожнага могуць пасадзіць у турму за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”.
Старшы пракурор сп. Мальцаў паведаміў, што да канца дня перадасьць заяву генэральнаму пракурору.
У заяве, у прыватнасьці, напісана, што незарэгістраванае аб’яднаньне Дзядоў Марозаў “арганізоўвае сьвяткаваньні Калядаў і Новага году ў розных населеных пунктах Беларусі, распаўсюджвае калядныя і навагоднія падарункі (у тым ліку сярод непаўналетніх), выступае на сходах, а таксама ў друкаваных ды іншых сродках масавай інфармацыі зь віншаваньнямі й найлепшымі пажаданьнямі”.
Падпісанты просяць пракурора даць прававую ацэнку ў кантэксьце парушэньня артыкулу 193.
У акцыі ўдзельнічала дзяўчына, апранутая Сьнягуркай.
“Гэтая акцыя адбываецца ў рамках кампаніі “Стоп, 193!”, у якой удзельнічае вялікае кола беларускіх грамадзкіх арганізацый. Вырашылі паглядзець як сёньня ўсё пройдзе, як з нашымі Дзедамі Марозамі паступяць у пракуратуры, ці будзе пільная ўвага з боку праваахоўных органаў. Тады будзем плянаваць іншыя акцыі, пакуль не адменяць артыкул 193”.
Дзед Мароз: “Сама наяўнасьць артыкулу 193 ёсьць камічнай. Можна прыцягнуць да адказнасьці і Дзядоў Марозаў, і тых, хто саджае дрэвы, гурток макрамэ, бацькоўскі камітэт. Калі мы кажам, што ў нас прававая дзяржава, тады артыкул павінен выкарыстоўвацца належным чынам, а не так, што па ім можна саджаць 1000 чалавек, а саджаюць “Партнэрства”, “Малады фронт”.
Нагадаем: паводле артыкулу 193 (удзел у незарэгістраванай арганізацыі) ад 2006 году былі пакараныя чацьвёра актывістаў “Партнэрства” і дзесяць актывістаў “Маладога фронту”.