Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”. Эфір 11 кастрычніка
Імя беларускага мастака-графіка Паўла Татарнікава добра вядомае на радзіме і ў Заходняй Эўропе. У 2007 годзе ён быў прызнаны найлепшым айчынным ілюстратарам на нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”, неаднойчы атрымліваў галоўныя прызы на прэстыжных міжнародных выставах у Бялградзе, Мюнхене і Браціславе. Вось і нядаўна ён стаў пераможцам на Браціслаўскім кніжным біенале, дзе атрымаў другі па ліку “Залаты яблык”. Першым “Залатым яблыкам”мастак быў узнагароджаны дзесяць гадоў таму – за мастацкае аздабленьне кнігі беларускіх народных казак. Чым на гэты раз Павал зьдзівіў журы біенале, ён расказаў у “Вольнай студыі”.
Міхась Скобла: “Павал, Ньютану хапіла і аднаго яблыка на галаву, каб адкрыць закон усясьветнага прыцягненьня. У вас – ужо два яблыкі, ды ня простыя, а залатыя. Наколькі я ведаю, двойчы галоўны прыз на Браціслаўскім біенале, звычайна, нікому не даецца. Прыемна быць выняткам з правіла?”
Павал Татарнікаў: “Я ня Ньютан, і мне, відаць, мала і двух яблыкаў на галаву, бо не вынайшаў пакуль ніводнага новага фізычнага закону. Хоць у свой час быў у Кэмбрыджы і нават пастаяў пад той яблынькай, якая ашчасьлівіла Ньютана. Чакаў-чакаў я, але мне на галаву нічога ня ўпала... Што да другога “Залатога яблыка”, то мне было вельмі прыемна і абсалютна нечакана яго атрымаць. Я таксама думаў, што двойчы ў лік пераможцаў патрапіць немагчыма, але падобныя прыклады мелі месца: па-мойму, двое мастакоў за гісторыю біенале атрымоўвалі таксама двойчы гэтую прэмію – Альбін Бруноўскі і Душан Калай”.
Скобла: “Першы раз вы атрымалі “Залаты яблык” за кнігу беларускіх народных казак. А з чым перамаглі на гэты раз?”
Татарнікаў: “На гэты раз я выстаўляў на конкурсе ілюстрацыі да кнігі “Артур – кароль Альбіёну”. Гэта ангельскі эпас пра караля Артура і рыцараў Круглага Стала. Гэтая кніжка выйшла ў Вялікай Брытаніі, яе аўтар Джон Мэтыюс, знаны гісторык, прафэсар. Мы разам зь ім працавалі больш за год, праца была сапраўды вялікая. Я не чакаў “Залаты яблык”, я вельмі спадзяваўся, што сёлета гэтую ўзнагароду возьме наш слынны мастак Валеры Славук, які таксама, як і яшчэ восем беларускіх мастакоў, удзельнічаў разам са мной у гэтай выставе. Славук проста геніяльна аздобіў кнігу “Чароўны сьвет” – пра беларускую міталёгію. Я вельмі люблю, калі ён малюе ведзьмакоў, чарцей, таму і спадзяваўся, што будзе адзначаны ён. Але ня склаўся лёс, журы вырашыла іначай”.
Скобла: “Думаю, што і новая ваша праца – кніга “Рыцары і дойліды Гародні” (гэта ваш сумесны праект з Алесем Краўцэвічам) прынясе вам заслужаную ўзнагароду на якім-небудзь конкурсе. Вось я гартаю гэты шыкоўны фаліянт, выдадзены ў сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”. Каб намаляваць “лятучага гусара” ці вялікага князя ВКЛ (у поўны рост), вы, відаць, шмат часу траціце на вывучэньне тае эпохі?”
Татарнікаў: “Насамрэч, для мастака-графіка, для кніжнага ілюстратара вывучэньне матэрыялу, шуканьне матэрыялу, вывучэньне гісторыі – натуральная справа. Мяне часам дзівіць, калі мастакі бяруцца за працу і дапускаюць хібы гістарычнага зьместу. Я шчасьлівы тым, што лёс мяне ўзнагародзіў знаёмствам з такім чалавекам, як Алесь Краўцэвіч. Ён мне вельмі шмат дапамагаў у вывучэньні матэрыялу, я зь ім часта сустракаўся, ён мяне знаёміў зь людзьмі, дасьведчанымі ў гісторыі, знаўцамі матэрыяльнай культуры, шмат вадзіў мяне па музэях, і ня проста па музэях, а па музэйных сховішчах. Я мог патрымаць у руках дзіду, старажытную кераміку. Гэта для мастака важна”.
Скобла: “Я чуў, што вы нават жылі ў горнай вёсачцы ў Альпах, каб вывучыць патрэбны ляндшафт. Ці прыйшло да вас там альпійскае натхненьне?”
Татарнікаў: “О так! Аднойчы мяне запрасілі працаваць над кнігай легендаў і мітаў народу фрыулі, які жыве ў гарах на памежжы Аўстрыі, Славеніі ды Італіі і зьяўляецца, па-мойму, кельцкім рэліктам. У альпійскім рэгіёне Карнэ фрыулі жыве ня больш за пяць-сем тысячаў. А я спачатку думаў, што гэта Італія. І так склалася, што я паехаў на кніжны кірмаш і выставу ілюстрацый у Балёньню, а па дарозе заехаў у Карнэ. І я ўбачыў, што гэта абсалютна іншае неба, іншая зямля, іншыя людзі, не італьянцы. І калі б я не пажыў сярод гэтых людзей, мне было б цяжка адэкватна перадаць сэнс іхных легендаў і казак. Яны, дарэчы, вельмі падобныя на паўночна-эўрапейскія: там таксама на Вялікдзень адкрываюцца дзіркі ў гарах, куды правальваюцца людзі і знаходзяць там велізарныя багацьці, там таксама гарады і цэрквы правальваюцца ў азёры”.
Скобла: “Вы – адважны мастак, паколькі берацеся за працу, якую да вас выконвалі знакамітыя творцы. Ну, напрыклад, хто толькі не маляваў да вас “Сьнежную каралеву” Андэрсэна. Вы любіце спаборнічаць зь вялікімі?”
Татарнікаў: “Мастацтва – ня спорт, мне папросту цікава па-свойму зрабіць некім ужо зробленае. У мяне ёсьць свой погляд, свае вобразы, свае карцінкі да “Сьнежнай каралевы”, а як ужо атрымалася, падобна ці не падобна – меркаваць чытачам. Мне было цікава пазьбегнуць кансэрватыўных поглядаў і стэрэатыпаў, якія захаваліся зь дзяцінства, бо мы ўсе чыталі гэтую казку, бачылі мульцікі і фільмы. Самае вялікае ўражаньне я перажыў, калі пачытаў ангельскую вэрсію “Сьнежнай каралевы”. Яна, аказваецца, вельмі адрозьніваецца ад той савецкай казкі, якую мы ведалі. “Сьнежная каралева”, насамрэч, – гэта хрысьціянская прыпавесьць пра каханьне і гардыню. А ў нас яна падавалася ў цэнзураваным выглядзе. Напрыклад, Герда, калі перамагае орды Сьнежнай Каралевы на поўначы, чытае “Ойча наш” – у савецкіх перакладах нічога падобнага не было. Там уся казка прасякнутая хрысьціянскімі ідэямі”.
Скобла: “Добра было б выдаць яе па-беларуску – у першапачатковым варыянце”.
Татарнікаў: “Згодзен. Бо ўсе расейскамоўныя “Сьнежныя каралевы” (а іх у нашых кнігарнях ёсьць нават некалькі варыянтаў) – усе яны калькаваныя з савецкіх перакладаў. Людзі нават не задумваюцца, што трэба ўзяць арыгінал Андэрсэна і перакласьці па-новаму”.
Скобла: “У свой час вы зь пісьменьнікам Уладзімерам Ягоўдзікам распачалі дзіцячую сэрыю “Сем цудаў Беларусі”. Цяпер вы прыцуеце пераважна з замежнымі выдаўцамі. А як вам бачыцца сучасны стан дзіцячай кнігі ў Беларусі?”
Татарнікаў: “Калі вы ўспомнілі Ўладзімера Іванавіча Ягоўдзіка, хачу сказаць, што я вельмі люблю гэтага чалавека. Таксама шчасьце, што лёс мяне зь ім зьвеў, мы вельмі шмат працавалі разам, і ня толькі над згаданай вамі сэрыяй, якую ён прыдумаў і распачаў. Мы зь ім таксама выдалі – я ілюстраваў, а ён быў зьбіральнікам і пераказчыкам – зборнік беларускіх чароўных казак “Царэўна ў падземным царстве”. Дарэчы, за тую кніжку, якая выйшла роўна 10 гадоў таму, я і атрымаў свой першы “Залаты яблык”. Што тычыцца сучаснага стану ілюстраванай кнігі ў Беларусі. У нас магутная графічная школа. Мастакоў у нас шмат, таму праблемаў зь якасна аздобленай кнігай я ня бачу, іншая справа, што кніг мала выходзіць, і ня ўсе яны адпавядаюць сучаснай паліграфіі”.
Скобла: “Дзіцячая кніга – справа прыватных выдаўцоў, ці дзяржаўная?”
Татарнікаў: “Як на маё гледзішча, дзіцячая кніга – пераважна справа прыватных выдаўцоў, але я бачу, што аніводная краіна не пакідае гэтую справу без увагі. Палітычныя і інтэлектуальныя эліты разумеюць, што як бы ні разьвіваліся сучасныя тэхналёгіі, дзяцей усё роўна трэба вучыць чытаць і пісаць. Усё роўна клясычны варыянт кнігі павінен заставацца, таму што бяз кнігі абстрактнае мысьленьне ў дзяцей не разьвіваецца. Калі мець на ўвазе сучасны глябалізм, глябальную эканоміку, дзе краіны стараюцца працаваць без эканамічнага пратэкцыялізму, то ў галіне культуры ідзе адваротны працэс – назіраецца велізарная падтрымка з боку нацыянальных дзяржаваў”.
Скобла: “Як часта да вас зьвяртаюцца айчынныя выдавецтвы з заказамі на кнігі?”
Татарнікаў: “За апошнія дзесяць гадоў пасьля таго, як выйшлі кніжкі з маімі ілюстрацыямі ў выдавецтвах “Полымя”, “Юнацтва” (якіх цяпер няма), я зрабіў для Беларусі толькі сэрыю “Сем цудаў Беларусі”, якую выпускала выдавецтва “Кавалер паблішэрз”. Больш у мяне не было кантактаў зь беларускімі выдавецтвамі, а зь дзяржаўнымі наогул не было. Але сёлета ў мяне ёсьць некалькі цікавых прапановаў, і я спадзяюся, што будзе нейкі працяг. Я з задавальненьнем хацеў бы працаваць на радзіме і для радзімы. Я ўжо прывык самастойна жыць, не атрымліваючы кожны месяц заробак, і ведаю, што гэта абсалютна натуральна для мастака – быць у такой вольнай канкурэнцыі”.
Скобла: “Хто вашы настаўнікі і куміры ў мастацтве?”
Татарнікаў: “Мне ізноў пашчасьціла, падчас маёй вучобы ў Мастацкай акадэміі выкладалі такія мастакі, як Васіль Шаранговіч, Міхась Басалыга, Уладзімер Савіч, Валеры Славук, Уладзімер Вішнеўскі, Леанід Шчамялёў, Гаўрыла Вашчанка. Вось яны на мяне і ўплывалі. А з замежных мастакоў мне цікавыя Альбін Бруноўскі, Душан Калай, Ёзаф Вілкань, Павал Паўляк... Я люблю мастацтва позьняга Сярэднявечча: Брэйгель, Босх… Гэта мае куміры, і іх вельмі шмат”.
Скобла: “Адна з вашых пэрсанальных выставаў называлася “Дом, пабудаваны зь дзьвярэй”. А калі ўзяць наш агульны Беларускі Дом, чаго ў ім бракуе?”
Татарнікаў: “Калі краіну параўноўваць з хатай, то ў Беларускім Доме зашмат перагародак. А яшчэ наш Дом павінен мець шмат дзьвярэй, павінен мець шырокія вокны на ўсе бакі, дыхтоўны дах і спраўныя кандыцыянэры”.

“Сьнежная каралева”- хрысьціянская прыпавесьць пра каханьне і гардыню....

бяз кнігі абстрактнае мысьленьне ў дзяцей не разьвіваецца ...