Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАСЬЛЯ ДАЖДЖОЎ:
- Выгляне сонца, але занадта не пагрэе. +2 — +4 С
ЯНЫ ПОЙДУЦЬ ПЕША:
- Кіраўнік Фэдэрацыі хакею Беларусі Ўладзімір Навумаў і трэнэр менскага "Дынама" Глен Гэнлан распавядуць журналістам, як яны пройдуць пеша 30 кілямэтраў. Менск, будынак ФХРБ, 11.00.
ПЕРАПІСКА:
- Вас ужо перапісалі ? Напішыце нам, як вы адказалі на пытаньне пра мову і чаму так.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- Стартуе Рымскі кінафэстываль, патрывае да 23 кастрычніка. Рым.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- У 1817 памёр Тадэвуш Касьцюшка.
- У 1824 памёр Рамуальд Гедройц – адзін з галоўных камандзіраў Касьцюшкоўскага паўстаньня.
- У 1833 памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай і кампазытар, аўтар знакамітага палянэзу “Разьвітаньне з Радзімай”, які таксама браў чынны ўдзел у паўстаньні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі.
- У 1915 у Ружанах на Берасьцейшчыне нарадзіўся будучы (1986-1992) прэм’ер-міністар Ізраіля Іцхак Шамір (Езярніцкі).