Сёньня пачынаецца агульнанацыянальны перапіс насельніцтва. Ён будзе доўжыцца 10 дзён – да 24 кастрычніка. На якія пытаньні хоча ведаць адказ дзяржава?
Зьвесткі пра дэмаграфічны склад і сацыяльна эканамічны стан беларусаў, як сьцвярджае Мінстат, дапамогуць сплянаваць шляхі далейшага разьвіцьця краіны.
У перапісным лісьце дзьве анкеты: у адной пытаньні пра асобу, а ў другой — пра жыльлёвыя ўмовы. Агулам рэспандэнтам трэба будзе адказаць на 37 пытанняў.
Анкета №1. Асабістыя зьвесткі.
Перапіс насельніцтва ў Беларусі будзе самым танным з усіх постсавецкіх краін і абыйдзецца ў $1 на чалавека (у Расеі — $5—6), – паведамляе БелаПАН. Асноўныя сродкі на яго правядзеньне бяруцца зь дзяржбюджэту.
У перапісным лісьце дзьве анкеты: у адной пытаньні пра асобу, а ў другой — пра жыльлёвыя ўмовы. Агулам рэспандэнтам трэба будзе адказаць на 37 пытанняў.
Анкета №1. Асабістыя зьвесткі.
- Прозьвішча, імя, імя па бацьку
- Дата нараджэньня
- Якія адносіны з гаспадаром памяшканьня, у якім жывяце?
- Сямейны стан
- Месца нараджэньня
- Ці бесперапынна жывяце ў гэтай мясцовасьці?
- Ці жылі больш за год у іншай краіне?
- Зь якой краіны прыбылі? Зь якой нагоды?
- Грамадзянства
- Нацыянальнасьць (па самавызначэньні і жаданьні рэспандэнта)
- Родная мова (мова, засвоеная першай у раньнім дзяцінстве)
- На якой мове звычайна размаўляеце дома?
- Іншыя мовы, якімі свабодна валодаеце
- Узровень адукацыі. Ці вучыцеся зараз?
- Крыніца існаваньня
- Ці працавалі ў апошні тыдзень да пачатку перапісу?
- Поўная назва месца працы, від дзейнасьці, пасада
- Ці шукалі працу на працягу апошняга месяца? Калі так, то ўказаць прычыну.
- Колькасьць дзяцей
- Характарыстыка жылога памяшкання.
- Поўны адрас жыхарства
- Падрабязная характарыстыка жылога памяшканьня
- Сьпіс членаў сям’і
- У чыёй уласнасьці памяшканне? Калі ў іншых членаў сям’і ва ўласнасьці ёсьць іншае жылое памяшканьне, таксама трэба ўказаць.
- Ці ёсць кампутар і ці падключаны ён да інтэрнэту?