Улады ня хочуць прадаваць дзяржаўны пакет акцый у “Белпрадбудбанку” расейскаму “Ашчадбанку”.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па пытаньнях развіцьця банкаўскага сэктара вырашыў, што трэба працягваць перамовы з замежнымі інвестарамі аб продажы долі дзяржавы ў ААТ "БПС-Банк" на "максымальна выгадных для краіны ўмовах". Такім чынам прапанова расейскага “Ашчадбанка” аб пакупцы дзяржаўнага пакета акцый адхіленая.
Паводле слоў А. Лукашэнкі, ёсьць прывабныя прапановы:
"Але крызіс ёсць крызіс — цэны падаюць. І на пытаньне, трэба або не трэба прадаваць такія прадпрыемствы, будзе адказ адназначны — трэба. Але стаіць іншае пытанне: за якія грошы?" — цытуе А. Лукашэнку ягоная прэсавая служба.
Беларускія ўлады не гатовыя ў крызісны пэрыяд, калі падаюць цэны, прадаваць замежным кампаніям буйныя фінансавыя арганізацыі і іншыя аб'екты. У тым ліку і "БПС-Банк" — адзін з сістэмаўтваральных банкаў Беларусі.
Ацэнкі рынкавага кошту банку розныя: беларускі бок ацэньвае банк у вельмі буйную суму, заходнія інстытуты, якіх наймаюць зацікаўленыя інвестары, у два-тры разы меншую.
“Таму я не магу адназначна прыняць сёньня рашэнне, калі цэны скачуць", — заявіў Лукашэнка.