Дарослае насельніцтва Беларусі будуць бясплатна прышчапляць ад грыпу расейскай вакцынай, для дзяцей вакцына закупленая ў Заходняй Эўропе.
Для імунізацыі насельніцтва ад грыпу Беларусь закупіла ў Расеі больш за 620 тысяч доз “жывой” вакцыны. Для дзяцей ва ўзросьце да трох гадоў вакцына закупленая ў Заходняй Эўропе,” — паведаміла Інтэрфаксу галоўны эпідэміёляг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.
Цяпер закупленая вакцына праходзіць кантроль якасьці, кампанія па імунізацыі насельніцтва пачнецца пасьля 15 кастрычніка.
Паводле прагнозаў Сусьветнай арганізацыі здароўя, эпідэмія грыпу ў Беларусі пачнецца раней звычайнага — у канцы сьнежня, пачатку студзеня — падчас яе будуць цыркуляваць вірусы зьмешанага характару.