Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НІ КРОКУ БЕЗ ПАРАСОНУ!
Дождж будзе цэлы дзень. +6 – +12 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- Канфэрэнцыя "Нацыянальная ідэнтычнасьць вачамі беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?", гатэль “Сrowne Plaza”, Менск.
- Пачатак заняткаў у Коласаўскім ліцэі. Падпольле.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- Абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі. Стакгольм.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- У 1925 годзе ў Бэрліне пачалася Другая Ўсебеларуская Канфэрэнцыя, на якой фармальна заявілі пра перадачу паўнамоцтваў ураду БНР на карысьць ураду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крэчэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі, захаваўшы ўрад БНР у выгнаньні.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
- Дзень адкрыцьця Амэрыкі (Дзень Калюмба ў ЗША).
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Хто ведае, што адкрыў бы Калюмб, калі б яму не трапілася Амэрыка". Станіслаў Ежы Лец.