А.Мілінкевіч: трох крокаў для пераўтварэньняў – недастаткова

Адбылася онлайн- канфэрэнцыя са старшынём руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, які бярэ ўдзел у “Форуме-2000” у Празе.
Аляксандар Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000). У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.

Your browser doesn’t support HTML5

Аляксандар Мілінкевіч на Свабодзе




Аляксандар Мілінкевіч, Павал Мажэйка і Ўладзімер Навасяд на “Свабодзе”.


Аляксандар Мілінкевіч падчас онлайн-канфэрэнцыі на “Свабодзе”.


Аляксандар Мілінкевіч падчас запісу перадачы “Свабода на Белсаце”.

У сувязі зь недахопам часу А.Мілінкевіч адказаў толькі на частку пытаньняў. Ён абяцае даць адказы на астатнія пытаньні цягам тыдня.

Прачытаць адказы Аляксандра Мілінкевіча на пытаньні наведнікаў нашага сайту можна ТУТ.