Ці давераць аднаўленьне каралеўскіх замкаў у Горадні праектнай і будаўнічай фірме кіраўніка праўладнага Саюзу палякаў Станіслава Сямашкі? Пра гэта — сам спадар Сямашка.
Карэспандэнт: “Зьявілася інфармацыя, што вашай фірме “Эўрапрэстыж” аддалі ці аддаюць праект рэстаўрацыі замкаў. Я хачу ўдакладніць: гэта праўда, ці не?”
Сямашка: “Я вам удакладню на беларускай мове. Значыць, гэта сапраўды ў стадыі перамоваў і даюць праектаваньне нашаму прадпрыемству два замкі — Стары і Новы. І давядзем справу да выніку, так бы мовіць”.
Карэспандэнт: “Уладзімір Бачкоў займаецца праектам рэстаўрацыі Старога замку ў “Гроднаграмадзянпраекце”, ад яго праект перададуць вам?”
Сямашка: “Актам будзе перададзена дакумэнтацыя, мы падключым агульных спэцыялістаў ў гэтай галіне, будзе прыгожа зроблены замак, запраектаваны, абодва яны. Усё тут паводле закону”.
Карэспандэнт: “Карацей, вы будзеце працягваць праектныя работы?”
Сямашка: “Праектаваньне і ў далейшым — будаўнічыя работы. У стадыі вырашэньня гэтае пытаньне, правільна, Георгій? (да кіраўніка “Эўрапрэстыжу” Георгія Вашкевіча”). Грошы знойдуцца, на гісторыю, на культуру грошы заўсёды ёсьць. Паўсюль, я чытаю, грошай шмат, правільна накіраваць іх…”
Карэспандэнт: “І такое пытаньне: вас выбралі кіраўніком Саюзу палякаў, а цяпер такі вельмі вялікі праект перадаюць. Адно з другім можа быць зьвязана?”
Вашкевіч: “Ня менш буйныя праекты былі, каторыя мы выканалі, выдалі заказчыку праектную дакумэнтацыю, ідзе будаўніцтва. Адзін зь іх, напрыклад, на два з паловай мільярды рублёў праектных работ, хаця ён не гістарычны, але — буйны. Ня менш аб’ёмны, чымсьці замак, але замак — гэта вельмі адказна, бо гэта гістарычны аб’ект. Таму: будзе ў нас дамова на замак, мы асвоім і гэты аб’ект”.
Карэспандэнт: “Вы не займаліся рэстаўрацыяй раней, ці ёсьць у вас спэцыялісты?”
Сямашка: “Як не займаліся? Мы ўсё жыцьцё займаліся, у нас самыя лепшыя спэцыялісты прысутнічаюць. Калі патрэбна, мы запросім і з-за мяжы, толькі галоўнае — прыгожа запраектаваць, граматна”.
Даўшы інтэрвію, Станіслаў Сямашка, аднак, адмовіўся сфатагравацца. А адзін зь яго паплечнікаў па праўладным Саюзе палякаў, які прысутнічаў, сказаў: каралеўскія замкі маюць дачыненьне да польскай культуры, таму нічога дзіўнага, што праект можа атрымаць менавіта спадар Сямашка.