Сёньня ў Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук у Стакгольме аб’явілі ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі за 2009 год у галіне фізыкі. Імі сталі навуковец кітайскага паходжаньня Чарлз Каў, у якога падвойнае амэрыканска-брытанскае грамадзянства, ды Ўілард Бойл (канадзка-амэрыканскае грамадзянства) і Джордж Сьміт (амэрыканец).
Каў атрымаў палову прэміі, а Бойл і Сьміт — другую палову. Усе яны зьяўляюцца спэцыялістамі па аптычнай сувязі.
Чарлз Каў быў узнагароджаны за “прарыўныя дасягненьні” ў дасьледаваньні перасыланьня сьвятла аптычнымі валокнамі, а Бойл і Сьміт за вынаходзтва паўправадніковых аптычных схемаў, якія выкарыстоўваюцца між іншым у лічбавых фотаапаратах.