З нагоды дня работнікаў культуры міністар Павал Латушка прэзэнтаваў канцэпцыю разьвіцьця культуры Беларусі на бліжэйшыя гады. Сярод прыярытэтаў — падтрымка нацыянальнага мастацтва, прыватнай ініцыятывы, а таксама захаваньне гістарычнай спадчыны.
Сумесны беларуска-літоўскі мастацкі фільм да 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, аднаўленьне Наваградзкага замка, ушанаваньне памяці гістарычных асобаў і аб’ектаў па ўсёй Беларусі — вось толькі некаторыя пункты канцэпцыі разьвіцьця беларускай культуры на бліжэйшыя гады. Павал Латушка так акрэсьліў мэту гэтай праграмы:
“Вельмі важна зьмяніць мэнтальны фактар — адносіны нашых суграмадзян да беларускай культуры. Беларуская культура — частка агульнаэўрапейскай і сусьветнай культурнай спадчыны. Мы можам па праве ганарыцца сваёй спадчынай, мы можам па праве ганарыцца сёньняшняй беларускай культурай, мы маем права з аптымізмам глядзець у будучыню нашай беларускай культуры”.
Паводле спадара Латушкі, міністэрства будзе вітаць разьвіцьцё прыватнай ініцыятывы і падтрымліваць нацыянальнае мастацтва. Падчас прэзэнтацыі Павал Латушка і ягоныя падначаленыя размаўлялі па-беларуску. Аднак зрухі ў дзейнасьці міністэрства з прыходам новага кіраўніка пакуль не адчувальныя, — кажа сябра Саюзу мастакоў Аляксей Марачкін:
“Я як сябра Саюзу мастакоў часта бываю ў саюзе і мы чытаем розныя бюракратычныя дакумэнты зь Міністэрства культуры. То я не заўважыў ніякіх зьменаў. Да прыкладу, усе лісты зь міністэрства культуры ідуць на расейскай мове. Але спадзевы ёсьць”.
Новы міністар культуры — першы ў Беларусі, хто публічна прамаўляў на беларускай мове. Як нагадаў спадар Марачкін, Павал Латушка — таксама першы з высокапастаўленых чыноўнікаў, які сёлета наведаў зьезд беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Аднак фінансавы фактар можа мець рашучы ўплыў на пэрспэктыўныя пляны міністэрства.
Гэтак пракамэнтаваў заявы Паўла Латушкі былы чыноўнік адміністрацыі прэзыдэнта, палітоляг Аляксандр Фядута:
“Культура залежыць ад грошай. Будуць грошы — зьдзейсьніцца любы плян. Ня будзе грошай — пляны ня зьдзейсьняцца. Я буду толькі вітаць, калі ўсё гэта адбудзецца”.