Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Латушка стаў міністрам культуры


Павал Латушка
Павал Латушка

Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў.

Паводле ягонага ўказу, міністрам культуры прызначаны Павал Латушка, былы пасол Беларусі ў Польшчы. Валеры Міцкевіч прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, а былы міністар кульутры Ўладзімер Мацьвяйчук — памочнікам прэзыдэнта. Таксама памочнікам прэзыдэнта — інспэктарам па Менскай вобласьці — прызначаны Анатоль Калінін.

Міхаіл Хвастоў
Былы пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арагнізацыях у Жэнэве. Вячаслаў Асіпенка прызначаны паслом Беларусі ў Малдове.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэньне Генадзя Вырка страшынём канцэрну “Беллегпрам”.

Намесьнікам прэм’ер-міністра прызначаны Ўладзімер Патупчык, былы міністар працы і сацыяльнай абароны.

Валеры Міцкевіч дагэтуль кіраваў Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых дасьледаваньняў. Анатоль Калінін быў дырэктарам "Водаканалу" ў Баранвічах. Вячаслаў Асіпенка кіраваў дэпартамэнтам зьнешнеэканамічнай дзенайсьці МЗС.

Новым пракурорам Гомельскай вобласьці стаў Валянцін Шаеў, а Менскай вобласьці — Аляксандар Архіпаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG