Сёньня ў Стакгольме аб’явілі ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне мэдыцыны. Імі сталі трое навукоўцаў з ЗША, Элізабэт Блэкбэрн, Кэрал Грэйдэр і Джэк Шостак за дасьледаваньні фэрмэнта тэламэраза, які адыгрывае ролю ў старэньні арганізму.
З аб’яўленьнем гэтай прэміі пачаўся гэтак званы „нобелеўскі тыдзень”, на працягу якога мы дазнаемся, хто сёлета атрымае Нобэлеўскую прэмію — самую прэстыжную і вядомую ўзнагароду ў сьвеце.
Нобэлеўская прэмія прызначаецца ў пяці галінах: мэдыцыне і фізыялёгіі, фізыцы, хіміі, літаратуры, змаганьні за мір. Да Нобэлеўскай прэміі прыроўніваецца таксама прэмія імя Альфрэда Нобэля ў галіне эканоміі, устаноўленая ў 1968 годзе Банкам Швэцыі.
У першы дзень „нобэлеўскага тыдня” (панядзелак) называюцца прозьвішчы ляўрэатаў у галіне мэдыцыны або фізіялёгіі. Згодна з пажаданьнем заснавальніка прэміі, вынаходніка дынаміту Альфрэда Нобэля, яе прызначае адмысловы камітэт, утвораны з прафэсараў Каралінскага Інстытуту (Karolinska Institutet), мэдычнага ўнівэрсытэту, які знаходзіцца ў мястэчку Сольна каля Стакгольму.
У аўторак агалошваюцца ляўрэаты па фізыцы, у сераду — па хіміі, у чацьвер — па літаратуры, у пятніцу — па змаганьні за мір. Прэміі па фізыцы, хіміі, літаратуры прызначае Каралеўская Швэдзкая акадэмія навук у Стакгольме. Прэмію міру дае адмысловы камітэт, утвораны нарвэскім парлямэнтам у Осьлё. Банк Швэцыі адкрые прозьвішча ляўрэата па эканоміі ў наступны панядзелак.