Згодна з афіцыйнымі вынікамі рэфэрэндуму, 67 працэнтаў выбаршчыкаў у Ірляндыі падтрымалі Лісабонскую дамову аб рэфармаваньні Эўразьвязу. Яўка склала 58 працэнтаў.
Паводле прэм’ера краіны Браяна Коэна, грамадзяне вельмі дакладна выказаліся за ратыфікацыю дамовы, супраць якой яны галасавалі 16 месяцаў таму. “Гэта добры дзень для Ірляндыі і добры дзень для Эўропы”, – заявіў ён. Кіраўнікі кампаніі супраць Лісабонскай дамовы прызналі паражэньне.
У Брусэлі і многіх эўрапейскіх сталіцах віталі гэты вынік.
Лісабонская дамова была прапанаваная як выхад з тупіку, у якім аб’яднаная Эўропа апынулася пасьля таго, як ў 2005 годзе Францыя і Галяндыя на рэфэрэндумах сказалі “не” Эўрапейскай Канстытуцыі. Лісабонская дамова прадугледжвае менш жорсткія формы палітычнай інтэграцыі, чым былы праект Канстытуцыі Эўропы.
Паводле дамовы, уводзіцца пасада прэзыдэнта Эўразьвязу, якога ўрады краінаў-удзельніц абіраюць на два гады. Зараз краіна-старшыня Зьвязу абіраецца на паўгода. Аб’ядноўваюцца пасады прадстаўніка Зьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і камісара па зьнешніх сувязях, фактычна ўводзіцца пасада міністра замежных справаў Эўразьвязу.
Настроі выбаршчыкаў у Ірляндыі зьмяніліся ў сувязі з эканамічным крызісам, пераадольваць які дапамагае аб’яднаная Эўропа. У краіне падвоіўся ўзровень беспрацоўя — да 13 працэнтаў, дэфіцыт бюджэту вырас з 3 да 11 працэнтаў. І цяпер у многім краіна трымаецца дзякуючы аднаму зь інстытутаў Эўразьвязу — Эўрапейскага цэнтральнага банку.
Апрача Ірляндыі Лісабонскую дамову яшчэ павінны ратыфікаваць Польшча і Чэхія.