Аляксандр Лукашэнка правёў прэсавую канфэрэнцыю для расейскіх журналістаў. Якое агульнае ўражаньне ад выступу прэзыдэнта Беларусі? Ці есьць у Лукашэнкі новыя падыходы да беларуска-расейскіх дачыненьняў? Ці была ўдалай прэзэнтацыя беларускай мадэлі развіцьця?
Удзельнікі: кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі і палітоляг Уладзімер Падгол.
Валер Карбалевіч: “Традыцыйная прэсавая канфэрэнцыя з традыцыйным зьместам. Тыя ж пытаньні, тыя ж адказы кожны год. Ці было сёлета нешта новае?
Аляксандр Класкоўскі: “Гэта быў стандартны варыянт экспартнага піяру. Калі Лукашэнка выступае перад заходнімі журналістамі, ён кажа, што Беларусь — гэта сэрца Эўропы і інш. А гэты варыянт быў скіраваны ў бок Расеі.
Галоўны ляйтматыў: Беларусь — гэта надзейны хаўрусьнік Расеі.І плюньце ў вочы таму, хто кажа, што Беларусь сыходзіць на Захад. Была выказана крытычная маса крыўдаў на Пуціна. Адчувалася спроба ўбіць клін паміж Пуціным і Мядзьведзевым. Пуцін выглядаў кепскім, а Мядзьведзеў — добрым. З усяго гэтага вынікае, што саюзны праект абсалютна мёртвы”.
Уладзімер Падгол: “Лукашэнка зафіксаваў сваю вялізную перамогу: у Беларусі прайшлі вучэньні. Ён сказаў, што пяць разоў прапаноўваў іх правесьці, але ў папярэдніх расейскіх прэзыдэнтаў ад гэтых прапановаў дрыжэў голас. Толькі Мядзьведзеў згадзіўся. І цяпер толькі “ідыёт” (выраз Лукашэнкі) можа сказаць, што Беларусь разьвярнулася на Захад. Прэзэнтацыя гэтых вучэньняў было нумарам адзін”
Карбалевіч: “Сапраўды, пэўна, не выпадкова, што гэтая прэсавая канфэрэнцыя адбылася адразу пасьля вучэньняў, каб больш падкрэсьліць іх значнасьць. Што яшчэ цікавага сказаў Лукашэнка пра беларуска-расейскія дачыненьні?”
Класкоўскі: “Лукашэнка пачаў усё больш адкрыта выносіць сьмецьце з хаты, расказваў пра пікантныя моманты. Аказваецца, Пуцін адмовіўся ад вайсковых манэўраў у Беларусі, загадаў адключыць газ Беларусі. То бок Лукашэнка згадаў пра тое, аб чым даўно казалі незалежныя мэдыі. І гэта значыць, што ў асабістых дачыненьнях паміж Пуціным і Лукашэнкам усе масты спаленыя.
Лукашэнка пагадзіўся падпісаць дамову аб стварэньні Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня. Ён ухіліўся ад канкрэтнага адказу пра прызнаньне незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
А ў пытаньні прыватызацыі Лукашэнка саступаць не зьбіраецца. Ён казаў плаціць добрую цану і прапанаваў нейкі дзіўны варыянт канцэсіі, калі інвэстар тры гады будзе працаваць з прадпрыемствам. І толькі пасьля такога выпрабавальнага тэрміну можна будзе прадаваць яму прадпрыемства. Наўрад ці гэта задаволіць інвэстара. Лукашэнка абвінавачвае Пуціна ў тым, што той адмаўляецца ад саюзнай дамовы”.
Падгол: “З аднаго боку, Лукашэнка распавядаў пра усе канфлікты і войны паміж Беларусьсю і Расеяй, у якіх вінаваты Пуцін. З другога боку, вайсковыя манэўры сьведчаць, што Беларусь і Расея амаль што зьліліся ў экстазе інтэграцыі. І ён робіць выснову, што сьветлая будучыня беларуска-расейскай інтэграцыі мажліва, калі Мядзьведзеву дазволяць кіраваць краінай.
Лукашэнка ўвесь час падкрэсьлівае, што я лепшы ў эканоміцы, сельскай гаспадарцы, барацьбе з карупцыяй. Такое ўражаньне, што з аднаго боку, ён не прэтэндуе на “шапку Манамаха”, а зь іншага боку, яна яму проста мроіцца”.
Карбалевіч: “Лукашэнка зрабіў выдатны ход. Ён сказаў, што Расея сама вінаватая ў тым, што Беларусь не прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Бо расейскія мэдыі пачалі крытыкаваць яго, таму ён і не прызнаў”.
Карбалевіч: “Мае суразмоўцы ўжо адзначылі, што ўся прэсавая канфэрэнцыя была спробай прэзэнтаваць беларускую мадэль. Маўляў, у Беларусі ўсё лепш, чым у Расеі. У нас і крызысу няма, і калі б нас былі такія рэсурсы, як у Расеі, то Беларусь была б квітнеючай краінай.
Галоўным крытэрыем росту ўзроўню жыцьця ў Беларусі сталі заробкі знакамітай беларускай даяркі. Раней Лукашэнка казаў, што яна зарабляе 600 даляраў, потым — 700-800. Цяпер ужо 1 тысячу даляраў у сэзон.
Класкоўскі: “Для расейскіх рэгіянальных журналістаў прэзэнтацыя была ўражвальнай. Бо іх возяць па лепшых гаспадарках, прадпрыемствах. Ён бэсьціў расейскіх алігархаў і хваліў сацыяльна скіраваную беларукую мадэль. А вось беларуская аўдыторыя падсьвядома можа ўспрыняць іншы мэсыдж: у Расеі усё дрэнна, таму мы будзем арыентавацца на Эўропу”.
Падгол: “Для расейскай аўдыторыі эфэкт будзе станоўчы. Але ён дэманстраваў унікальны ідэалягічны вінэгрэт. З аднаго боку, савецкая спадчына — добрая. А зь іншага боку, ці зможам зрабіць так, як у Эўропе. І кожны пачуе тое, што хоча”
Якое агульнае ўражаньне ад выступу прэзыдэнта Беларусі?
Валер Карбалевіч: “Традыцыйная прэсавая канфэрэнцыя з традыцыйным зьместам. Тыя ж пытаньні, тыя ж адказы кожны год. Ці было сёлета нешта новае?
Аляксандр Класкоўскі: “Гэта быў стандартны варыянт экспартнага піяру. Калі Лукашэнка выступае перад заходнімі журналістамі, ён кажа, што Беларусь — гэта сэрца Эўропы і інш. А гэты варыянт быў скіраваны ў бок Расеі.
Галоўны ляйтматыў: Беларусь — гэта надзейны хаўрусьнік Расеі.
Пуцін выглядаў кепскім, а Мядзьведзеў — добрым. З усяго гэтага вынікае, што саюзны праект абсалютна мёртвы.
Уладзімер Падгол: “Лукашэнка зафіксаваў сваю вялізную перамогу: у Беларусі прайшлі вучэньні. Ён сказаў, што пяць разоў прапаноўваў іх правесьці, але ў папярэдніх расейскіх прэзыдэнтаў ад гэтых прапановаў дрыжэў голас. Толькі Мядзьведзеў згадзіўся. І цяпер толькі “ідыёт” (выраз Лукашэнкі) можа сказаць, што Беларусь разьвярнулася на Захад. Прэзэнтацыя гэтых вучэньняў было нумарам адзін”
Беларуска-расейскія дачынаньні
Карбалевіч: “Сапраўды, пэўна, не выпадкова, што гэтая прэсавая канфэрэнцыя адбылася адразу пасьля вучэньняў, каб больш падкрэсьліць іх значнасьць. Што яшчэ цікавага сказаў Лукашэнка пра беларуска-расейскія дачыненьні?”
Класкоўскі: “Лукашэнка пачаў усё больш адкрыта выносіць сьмецьце з хаты, расказваў пра пікантныя моманты. Аказваецца, Пуцін адмовіўся ад вайсковых манэўраў у Беларусі, загадаў адключыць газ Беларусі. То бок Лукашэнка згадаў пра тое, аб чым даўно казалі незалежныя мэдыі. І гэта значыць, што ў асабістых дачыненьнях паміж Пуціным і Лукашэнкам усе масты спаленыя.
Лукашэнка пагадзіўся падпісаць дамову аб стварэньні Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня. Ён ухіліўся ад канкрэтнага адказу пра прызнаньне незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
А ў пытаньні прыватызацыі Лукашэнка саступаць не зьбіраецца. Ён казаў плаціць добрую цану і прапанаваў нейкі дзіўны варыянт канцэсіі, калі інвэстар тры гады будзе працаваць з прадпрыемствам. І толькі пасьля такога выпрабавальнага тэрміну можна будзе прадаваць яму прадпрыемства. Наўрад ці гэта задаволіць інвэстара. Лукашэнка абвінавачвае Пуціна ў тым, што той адмаўляецца ад саюзнай дамовы”.
Лукашэнка ўвесь час падкрэсьлівае, што я лепшы ў эканоміцы, сельскай гаспадарцы, барацьбе з карупцыяй.
Лукашэнка ўвесь час падкрэсьлівае, што я лепшы ў эканоміцы, сельскай гаспадарцы, барацьбе з карупцыяй. Такое ўражаньне, што з аднаго боку, ён не прэтэндуе на “шапку Манамаха”, а зь іншага боку, яна яму проста мроіцца”.
Карбалевіч: “Лукашэнка зрабіў выдатны ход. Ён сказаў, што Расея сама вінаватая ў тым, што Беларусь не прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Бо расейскія мэдыі пачалі крытыкаваць яго, таму ён і не прызнаў”.
Ці ўдалася прэзэнтацыя беларускай мадэлі разьвіцьця?
Карбалевіч: “Мае суразмоўцы ўжо адзначылі, што ўся прэсавая канфэрэнцыя была спробай прэзэнтаваць беларускую мадэль. Маўляў, у Беларусі ўсё лепш, чым у Расеі. У нас і крызысу няма, і калі б нас былі такія рэсурсы, як у Расеі, то Беларусь была б квітнеючай краінай.
Ён дэманстраваў унікальны ідэалягічны вінэгрэт.