Так называецца 8-я кніга з сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”, нядаўна выпушчаная гарадзенскім Рухам “За Свабоду”.
Яна складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысьвечаных археалягічным дасьледаваньням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, Старому Замку ў Горадні і Вялікаму князю Вітаўту.
Кніга мае альбомны фармат, ілюстраваная мастаком Паўлам Татарнікавым. Кніга прызначаецца для падлеткаў.
У сэрыі “Гарадзенская бібліятэка” гэта першае падобнага кшталту выданьне. Нагадаю, што раней пабачылі сьвет “Магдэбургская Гародня” Юры Гардзеева, “Разьвітаньне зь ілюзіямі” Аляксея Карпюка, “Хадзі на мой голас” Дануты Бічэль і іншыя.
Сэрыя “Гарадзенская бібліятэка” выдаецца пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча.