Калегія Вярхоўнага суду Беларусі пацьвердзіла сьмяротны прысуд Берасьцейскага абласнога суду жыхару Драгічынскага раёна Васілю Юзяпчуку. Суд прызнаў яго вінаватым у забойстве.
Рашэньне па скарзе Васіля Юзепчука, а таксама ягонага саўдзельніка Сяргея Гучэнкі зачытаў намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч:
“Суд прыйшоў да абгрунтаванай высновы, што абвінавачаныя ўяўляюць выключную небясьпеку для грамадзтва і ім вынесена справядлівае пакараньне ў выглядзе для Гучэнкі — пажыцьцёвага пакараньня, для Юзепчука — у выглядзе сьмяротнай кары”.
Падчас разгляду касацыйнай скаргі Васіль Юзяпчук прасіў суд адмяніць сьмяротны прысуд. Юзяпчук ліў сьлёзы, паўтараючы, што не вінаваты, а сьледчыя нібыта ўжывалі супроць яго фізычную сілу. Паводле сьледзтва, Васіль Юзяпчук забіў 6 жанчын сталага веку, каб авалодаць іх маёмасьцю. Сяргей Гучэнка, як вынікае з матэрыялаў сьледзтва, браў удзел ў забойстве чатырох з шасьці жанчын.
Пракурор Мікалай Жэчка пасьля вынясеньня рашэньня аб адхіленьні скаргі выказаўся пра праблему сьмяротнага пакараньня ў Беларусі:
“Ёсьць прыхільнікі мараторыю на сьмяротнага пакараньне, але ёсьць і тыя, хто яго падтрымлівае. Мяркую, жыцьцё ўсё расставіць на свае месцы, раней ці пазьней. Што да гэтай пэўнай справы… Я сказаў у сваёй прамове, што ў аднаго абвінавачанага 6 забойстваў, у другога — 4 забойствы. Прычым асобаў сталага веку. Гэтым жанчынам было каля 70 гадоў, жылі яны адны ў вёсках. Што да характарыстыкі асуджаных: яны фактычна бяз сталага месца жыхарства, не грамадзяне нашай краіны, нідзе не працавалі, фактычна жылі такім вольным жыцьцём, перабіваліся выпадковымі заробкамі, у тым ліку ў гэтых самотных жанчын. І вось вынік. Таму я лічу, суд прызначыў ім справядлівае пакараньне”.
Жыхару Драгічынскага раёна Васілю Юзепчуку 31 год. Ягоны саўдзельнік Сяргей Гучэнка на 3 гады маладзейшы. Адвакат Васіля Юзепчука не выключае, што той будзе прасіць памілаваньня ў Аляксандра Лукашэнкі, бо іншай магчымасьці ўратавацца ў яго не засталося.
Паводле незалежных крыніц з 1997 году ў Беларусі пакарана сьмерцю болей за 160 чалавек. Афіцыйныя крыніцы на гэты конт зьвестак не даюць. У Вярхоўным судзе Беларусі сказалі, што прысуд Юзепчуку сёлета быў адзіны, які зацьверджаны, але на чарзе разгляд яшчэ адной скаргі паводле сьмяротнага прысуду.
Праваабаронца Ірына Тоўсьцік уважліва сачыла за разглядам касацыйнай скаргі Васіля Юзепчука:
“Гэта ў нечым паказальная справа. Васіль Юзяпчук цыганскай нацыянальнасьці, ён зь вельмі беднай сям’і, заступіцца за яго няма каму. Ёсьць сьведчаньні таго, што яго зьбівалі падчас сьледзтва, каб атрымаць пэўныя паказаньні. Абаронцы гэта адзначалі. Трэба ўлічваць і тое, што працэс над Юзепчуком і Гучэнкам праходзіў з пэўнымі парушэньнямі”.
Ірына Тоўсьцік зазначае, што сьмяротнае пакараньне не дае магчымасьці выправіць судовую памылку і, паводле дасьледаваньняў, ня стрымлівае ад падобных злачынстваў іншых.
“Суд прыйшоў да абгрунтаванай высновы, што абвінавачаныя ўяўляюць выключную небясьпеку для грамадзтва і ім вынесена справядлівае пакараньне ў выглядзе для Гучэнкі — пажыцьцёвага пакараньня, для Юзепчука — у выглядзе сьмяротнай кары”.
Your browser doesn’t support HTML5
Падчас разгляду касацыйнай скаргі Васіль Юзяпчук прасіў суд адмяніць сьмяротны прысуд. Юзяпчук ліў сьлёзы, паўтараючы, што не вінаваты, а сьледчыя нібыта ўжывалі супроць яго фізычную сілу. Паводле сьледзтва, Васіль Юзяпчук забіў 6 жанчын сталага веку, каб авалодаць іх маёмасьцю. Сяргей Гучэнка, як вынікае з матэрыялаў сьледзтва, браў удзел ў забойстве чатырох з шасьці жанчын.
Пракурор Мікалай Жэчка пасьля вынясеньня рашэньня аб адхіленьні скаргі выказаўся пра праблему сьмяротнага пакараньня ў Беларусі:
У аднаго абвінавачанага 6 забойстваў, у другога — 4. Прычым асобаў сталага веку. Гэтым жанчынам было каля 70 гадоў, жылі яны адны ў вёсках..