Сёньня каля паўдня ў Беларусі насталі інтэрнэтныя прыцемкі. На працягу гадзіны інтэрнэтная сувязь, забясьпечаная манапалістам - кампаніяй Белтэлекам - была істотна парушаная.
Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі страцілі доступ да замежных сайтаў і бальшыні беларускіх.
Як паведамілі прадстаўнікі інтэрнэт-правайдэра SOLO, Белтэлекам пашырае свой канал, і таму былі перабоі.
Прэс-сакратар Белтэлекаму Аляксей Федарэнчык паведаміў, што праблема высьвятляецца і афіцыйнае паведамленьне зьявіцца пазьней.