З актывіста КХП-БНФ Канстанціна Ўланава зьнялі абвінавачваньне ва ўдзеле ў злачыннай групоўцы, якая рыхтавала тэрарыстычны акт.
Канстанцін Уланаў: “Сёньня, 30 верасьня, мяне выклікаў да сябе сьледчы ўправы міліцыі Віктар Клачко і паведаміў, што усе абвінавачаньні зь мяне зьнятыя. Больш я не абмежаваны і падпіскай пра невыдаваньне тайны сьледзтва”.
Сёлета ў ліпені былога аўганца, сябра партыі КХП-БНФ Канстанціна Ўланава 10 дзён трымалі ў турме на Акрэсьціна. Яго вазілі ў менскі сьледчы ізалятар на допыты і вочныя стаўкі паводле справы аб тэрарызьме. Як лічыць Канстанцін Уланаў, фігурантам гэтай справы ёсьць і прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч.
Уланаў: “Абвінавачаньне супроць мяне не пацьвердзілася. Мяркую, гэтаксама будзе і з абвінавачаньнем адносна Мікалая Аўтуховіча, якому я зычу сілаў, каб вытрымаць падчас сьледзтва”
Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Зьвесткі пра тое, што прадпрымальніка таксама абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту, у міліцыі дагэтуль не пацьвердзілі. Прызнаецца толькі, што адносна Аўтуховіча ёсьць падазрэньні ў тэрарызьме.