“Праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” заклікалі беларускі ўрад не перашкаджаць працы журналістаў замежных мэдый.
Заява была зроблена неўзабаве пасьля наведваньня Беларусі місій міжнародных арганізацый, якія займаюцца абаронай правоў журналістаў, свабодай выказваньняў і разьвіцьця СМІ. “Рэпартэры бяз межаў” пагаджаюцца з наступнай ацэнкай міжнародных экспэртаў, зробленай у выніку іх пяцідзённай паездкі ў Беларусь: “Акрэдытацыя беларускіх журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, таксама як і рэгістрацыя карпунктаў, абмяжоўваецца дыскрымінацыйнымі і непразрыстымі рашэньнямі беларускіх уладаў”
“Рэпартэры” працягваюць: у адпаведнасьці з новым беларускім Законам аб СМІ ад 8 лютага, дзеля таго, каб працаваць у Беларусі, замежныя СМІ і іх карэспандэнты, мусяць атрымаць акрэдытацыю у беларускім МЗС. На практыцы ж выглядае так: улады адхіляюць ці ігнаруюць большасьць заяваў і такім чынам вымушаюць журналістаў працаваць незаконна.
"Нягледзячы на нашыя неаднаразовыя заклікі, беларускія ўлады працягваюць праяўляць нядобрасумленнасьць, адмаўляючы просьбам на акрэдытацыю журналістаў замежных СМІ”, — гаворыцца ў заяве. Таму мы зноў зьвяртаемся да Міністэрства замежных справаў вывучыць усе гэтыя просьбы і адгукнуцца на іх”.
“Рэпартэры бяз межаў” прыводзяць канкрэтныя прыклады. Размова ідзе пра карэспандэнтаў з тэлеканалу НТВ, якія былі высланыя зь Беларусі з-за адсутнасьці акрэдытацыі. Таксама пра журналістаў Радыё Рацыя і тэлеканала Белсат. У выпадку працягу працоўнай дзейнасьці журналістам пагражаюць штрафы.
Як падкрэсьліваецца ў заяве “Рэпартэраў бяз межаў”, Радыё Рацыя і Белсат зьяўляюцца аднымі зь нямногіх незалежных інфармацыйных СМІ ў Беларусі, а таму беларускаму МЗС было б нядрэнна зрабіць усё, каб спыніць перашкоды ў іх працы. Па словах беларускага ўраду, ён зацікаўлены ва “Усходнім партнэрстве” з ЭЗ. Адпаведна беларускі ўрад павінен прадэманстраваць рэальнае імкненьне да паляпшэньня сытуацыі са свабодай прэсы.