“Аксамітны летні вечар”

Увесь верасень у ранішнім і вечаровым эфіры “Свабоды” песьні Данчыка. Цяпер вы можаце слухаць іх і праз сайт "Свабоды".

ВЕРАСЕНЬ З ДАНЧЫКАМ


Песьню Сяржука Сокалава-Воюша "Аксамітны вечар" я пачуў упершыню на Беласточчыне з вуснаў Лёніка Тарасэвіча. Хоць Лёнік – цудоўны мастак, сьпеваком ён сябе ніколі не называў. Тым ня менш словы Сяржука і мэлёдыя Ўладзімера Навіцкага мяне гэтак захапілі, што я адразу вывучыў песьню "Аксамітны вечар", і яна стала адной з найбольш папулярных у маім рэпэртуары.

СЛУХАЦЬ: