У апошні дзень візыту на Беларусь Патрыярх Кірыл сустракаўся з моладзьдзю. Але ягоны выступ, ад пачатку заплянаваны ў Летнім Амфітэатры, нечакана перанесьлі ў закрытае памяшканьне — Канцэртную залю “Віцебск”.
Паводле афіцыйных крыніцаў, сустрэчу віцебскіх студэнтаў з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам не праводзілі на адкрытым паветры з прычыны дрэннага надвор’я. Аднак сёньня ў Віцебску было сонца і +19-20 градусаў, таму віцебчукі выказвалі іншыя вэрсіі. Да прыкладу, што ў канцэртнай залі “Віцебск” на тысячу месцаў прасьцей забясьпечыць ахову Патрыярха Кірыла, чым ў атачэньні шасьці з паловай тысяч маладых людзей у Летнім амфітэатры.
Зрэшты, студэнтаў пра зьмены ніхто не папярэдзіў. Паводле невядомых крытэраў адабралі тых, хто варты ўбачыць Патрырха асабіста, а для астатніх у тым самым амфітэатры наладзілі тэлевізійную трансьляцыю он-лайн. Студэнты глядзець патрыярха “па тэлевізары” не захацелі і пачалі дружна сыходзіць з амфітэатру:
“Нам учора сказалі, каб мы апраналіся пацяплей, бо ён будзе гадзіны чатыры выступаць. Прыйшлі, а яго па тэлевізары паказваюць”, — дзяўчына сьмяецца, выходзячы за браму.
“Мы не зразумелі гэткага тонкага гумару: нас запрасілі паглядзець на Патрыярха, а яго тут няма”, — дадае сяброўка.
Апрача як у Летнім амфітэатры, прамову Патрыярха Кірыла можна было паслухаць і паглядзець на Плошчы Свабоды. Яе трансьлявалі на вялікім экране, як гэта бывае з канцэртамі “Славянскага базару”. Некаторыя мінакі спыняліся і ўслухоўваліся, але большасьць — ішлі як ішлі. Некалькі дзесяткаў слухачоў, якія знаходзіліся на плошчы, ўвесь час з розных ракурсаў здымалі на відэа людзі ў цывільным.
Патрыярх Кірыл выступаў перад моладзьдзю каля сарака хвілін. Гаварыў пра тое, што неабходна вучыцца і ўдасканальваць сваё духовае разьвіцьцё, бо матэрыяльнае і фізычнае жыцьцё — ня вечнае. Напрыканцы некалькі хлапцоў у чорных гарнітурах задалі загадзя падрыхтаваныя пытаньні. Адзін зь іх спытаў, каго можна ўважаць за узор прадстаўніка нацыі, да прыкладу, беларускай. Патрыярх Кірыл сказаў, што такой асобай можа быць Эўфрасіньня Полацкая. А вось палітыкі, якія вызначаюцца сваёй жорсткасьцю, тыраны і дыктатары ня вартыя быць героямі нацыі або краіны.
Напрыканцы свайго першага візыту ў Беларусь Патрыярх Кірыл наведаў адбудаваныя віцебскія храмы. Вулічныя дынамікі трансьлявалі ягоны выступ у адноўленай Сьвята-Уваскрасенскай царкве. Падчас прамовы Патрыярх Кірыл параўнаў адраджэньне храмаў з адраджэньнем духоўнасьці “ўсяго нашага народа”:
“Сапраўды, гэта сьведчыць пра адраджэньне ўсяго нашага народа. Дай Божа, каб яно ніколі не прыпынілася. Каб Высокай сілай Боскай памнажалася наша чалавечая сіла, наша вера, і пад яе ўзьдзеяньнем зьмянялася да лепшага нашае жыцьцё”.
На памяць пра візыт на Віцебшчыну Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл атрымаў падарункі. У Полацкім Сапаса-Эўфрасінеўскім манастыры яму падаравалі Абраз Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай з часьцінкай мошчаў. У Віцебскім Сьвята-Уваскрасенскім храме — карціну з тутэйшым краявідам. У Сваю чаргу, Патрыярх Кірыл падараваў храму Абраз Прачыстай Божай Маці.