У трэці дзень знаходжаньня ў Беларусі кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы прыбыў у Віцебск. Гэты дзень візыту супаў са сьвятам Узьвіжаньня сьвятога і жыватворчага крыжа Гасподняга, якое зьяўляецца адным з 12 галоўных сьвятаў праваслаўнай царквы.
Па дарозе з Полацку ў Віцебск патрыярх усклаў кветкі да абэліску ахвяраў канцэнтрацыйнага лягеру "5-ы полк". Многія кажуць, што гэта глядзіцца супярэчліва.
У Полацку памятны знак у памяць тамтэйшых ахвяраў фашыстоўскага канцлягеру зьнесьлі, каб усталяваць помнік сьвятому Міколу Цудатворцу. Гэты помнік паставілі якраз да візыту патрыярха Кірыла.
У нядзельнай вечаровай праграме патрыярха Кірыла – кароткая імша ў Сьвята-Пакроўскім саборы і ўскладаньне кветак на плошчы Перамогі. Каб патрапіць да гэтых аб'ектаў, віцяблянам даводзіцца праходзіць праз брамы мэталадэтэктара.
Сустракаць патрыярха ў масавым парадку было загадана вучням і настаўнікам школаў і прадстаўнікам прадпрыемстваў. Сустрэўшы патрыярха, яны разышліся.
ПАТРЫЯРХ КІРЫЛ У МЕНСКУ І ПОЛАЦКУ. ФОТАГАЛЕРЭЯ