Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – Дзьмітрый Шыла. Ён супрацоўнік Хрысьціянскага Адукацыйнага Цэнтру імя Сьвятых Мяфодзія і Кірыла. 34 гады. Нарадзіўся пад Баранавічамі. Закончыў у Бабруйску мастацкую вучэльню, адслужыў у войсках супрацьпаветранай абароны, паступіў на багаслоўскі факультэт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, затым закончыў Менскую Духоўную Акадэмію.
Дзьмітрый Шыла вызначыў 5 лепшых матэрыялаў сайту Свабода за 22 верасьня, аўторак:
Навошта маскоўскі патрыярх едзе ў Беларусь?
Ці лёгка рабіць бізнэс у Беларусі
Пішам: “Гай” – чытаюць: “Рошча”
Берасьце пасьля параду 39-га: “Ананасы былі, а тут і солі ня стала”.
Маратон Беларускай Атлянтыды: Утопія Беларусь