22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся супольны вайсковы парад частак гітлераўскай і сталінскай арміяў. Гэта была своеасаблівая ўрачыстая перадача Берасьця і Заходняй Беларусі ў склад СССР, як тое прадугледжваў пакт Молатава-Рыбэнтропа ад 23 жніўня 1939 году. Ці ведаюць сёньняшнія берасьцейцы пра той нямецка-савецкі парад? І як да яго ставяцца? Гэтае пытаньне на сучаснай вуліцы і плошчы Леніна ў Берасьці мінакам задавала карэспандэнтка Свабоды.
Карэспандэнт: “Што адбылося ў Берасьці 22 верасьня 1939 году?”
Спадарыня: “Не, ня ведаю”.
Карэспандэнт: “Быў супольны парад нямецкіх і савецкіх войскаў. Як вы да гэтага ставіцеся?”
Спадарыня: “Я не прыхільнік такіх парадаў”.
Юнак: “Магчыма, што яны Беларусь дзялілі. Ня ведаю і ня чуў пра парад”.
Другі спадар: “Тады была складаная палітычная сытуацыя. Кіраўнікі СССР тады хваляваліся, каб Нямеччына не напала. Таму і пакт быў, дамову такую заключылі, і парад адбыўся”.
Трэці спадар: “Нічога ня ведаю. Увогуле нічога абсалютна ня ведаю”.
Юнак: “Я ня чуў, хаця нібыта гісторыю добра ведаю. Пра парад чую ўпершыню”.
Чацьвёрты спадар: “Пэўна, было вызваленьне Берасьця для саміх сябе”.
Дзяўчына: “У 1939 годзе быў супольны парад, а ў 1941-м пачалася вайна”.
Юнак: “Гэта тое самае, што пакт Молатава-Рыбэнтропа — зьвёны аднаго ланцуга. Таму што было задумана, тое і атрымалася. Два рэжымы дамовіліся, як падзяліць Эўропу. Гэта задавальняла Сталіна і Гітлера”.
Спадарыня: “Ведаю з гісторыі: што кампартыя і нацысцкая партыя — адно і тое ж. Аднолькава! Таму й сустракаліся, і парад разам рабілі”.
Спадар: “Бальшавікі зь немцамі дамаўляліся. І да параду дайшло ў нашым Берасьці. Саюзьнічкі!”
Спадар: “Вечарам 21 верасьня 39-га была дадзена каманда савецкаму камбрыгу Сямёну Крывашэіну зрабіць марш-кідок і заняць Берасьце, якое ў адпаведнасьці з дамоўленасьцямі адыходзіла да СССР. На другі дзень быў прызначаны супольны парад. На вуліцы Люблінскай уніі (цяпер Савецкая) адбыўся парад. Міма трыбуны, на якой стаялі Сямён Крывашэін і нямецкі генэрал Гудэрыян, прайшлі пад гукі Брандэнбурскага маршу (заўважце) нямецкія, а пасьля савецкія войскі. Урачыста быў спушчаны нямецкі сьцяг і узьняты савецкі”.
Савецка-фашысцкая дружба
Берасьце пасьля параду 39-га: “Ананасы былі, а тут і солі ня стала”.
ВІДЭА: Савецка-нямецкі парад у Берасьці 22.09.1939

Your browser doesn’t support HTML5