Сёньня Гомельская гарадзкая прызыўная камісія прызнала маладафронтаўца Андруся Цянюту прыдатным да службы ў войску.
У ваенкамаце Андруся папярэдзілі, што ў пятніцу, 25 верасьня яго накіруюць у войска. І хутчэй за ўсё — у транспартныя войскі ў Жлобін, дзе да нядаўняга часу служыў Зьміцер Жалезьнічэнка.
Апавядае спадар Цянюта:
“Улада аказвае сыстэматычны ціск на найбольш актыўную беларускую моладзь дзеля таго, каб ізаляваць актывістаў. Прэзыдэнцкія выбары будуць праз год, і яны хочуць, каб як мага менш людзей, здольных нешта зрабіць, засталося на волі”.
Мэдыкі прызнавалі Андруся Цянюту непрыдатным да вайсковай службы з прычыны плоскаступнёвасьці й скаліёзу хрыбетніка 2 ступені. Аднак ваенкамат перанакіраваў Андруся на новае дасьледаваньне, і на пачатку верасьня абласны клінічны шпіталь панізіў яму ступень скаліёзу. Актывіст стаў прыдатным да службы.
У войска Андруся выпраўляюць, не дачакаўшыся вынікаў разбору наконт ягонага нечаканага адлічэньня з Бранскай сельгасакадэміі, дзе ён завочна навучаўся два апошнія гады. Адмоўлена актывісту і ў альтэрнатыўнай службе.
У судзе Савецкага раёну сёньня ж паведамілі Андрусю, што ягоны пазоў да ваенкамату на неправамоцныя дзеяньні адхілены. На той падставе, што на момант падачы заявы не было яшчэ рашэньня камісіі наконт ягонага прызыву.
Цяпер спадар Цянюта падаў новы пазоў да ваенкамату.