Госьць перадачы “Начная Свабода. Вынікі дня” -- мастак і паэт, аўтар канцэпцыі і тэкстаў “Народнага альбому” Міхал Анемпадыстаў.
Аляксей Знаткевіч: Што для вас асабіста дата 17 верасьня?
Міхал Анемпадыстаў: Шчыра кажучы, для мяне гэта такая жа дата, як і астатнія. Я ўвогуле не надаю вялікага значэньня датам, бо гэта ўсё ж пэўная ўмоўнасьць. Калі мы гаворым пра тое, што пасьля гэтага адбылося, і калі пра гэта гаворка -- ўзьяднаньне Заходняй і Ўсходняй Беларусі, то тут спадар Бартосік настолькі падрабязна і ўсебакова прагаварыў гэтую тэму, што дадаць нешта складана.
Я думаю, што рана ці позна адбылося б ўзьяднаньне Ўсходняй і Заходняй Беларусі, калі не ў 1939-м, то пасьля вайны, альбо ў нашы часы. Гэта непазьбежна , бо такі вялікі этнас, падзелены на дзьве часткі, наўрад ці можа існаваць у Эўропе. Але гэта адбылося ў 1939 годзе, і гэта проста гістарычны факт, і ясна, што для беларускага этнасу станоўчы момант. Якой цаной -- гэта ўжо другое пытаньне.
Знаткевіч: Гэтая цана, якую давялося заплаціць за аб'яднаньне, накладае вялікі адбітак на тое, як цяпер успрымаецца жыцьцё да аб'яднаньня. Ці няма тут ідэалізацыі жыцьця так бы мовіць "пад прыгнётам панскім", пасьля таго як шмат гадоў гэтае жыцьцё малявалі выключна чорнай фарбай?
Для ўсёй Эўропы гэты міжваенны час ад Першай да Другой сусьветнай вайны -- гэта такі залаты век Эўропы, калі людзі працавалі, будаваліся, адпачывалі, у нейкім сэнсе кайфавалі. Эстэтыка 1930 гадоў ва ўсёй Эўропе -- гэта атрыманьне радасьці ад жыцьця.
Знаткевіч: Ці не занадта вы ідэалізуеце? Усё ж у той час была і грамадзянская вайна ў Гішпаніі, і дыктатуры практычна амаль ва ўсіх краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы акрамя Чэхаславаччыны...
Анемпадыстаў: Дакладна. Амаль ва ўсіх краінах былі дыктатуры, і некаторыя зь іх былі проста жахлівыя.
Знаткевіч: Дык ці можна казаць пра залаты век?
Анемпадыстаў: Можна казаць... Людзі пры гэтым ці не ўпершыню пачалі цэніць гэтае жыцьцё...
ЦАЛКАМ ГУТАРКА