У канцэртнай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Дубаўца “Як?”. Гэта 17-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды”, у якую ўвайшлі эсэ Сяргея Дубаўца, што гучалі на хвалях Радыё Свабода.
Імпрэза пачалася з выступу хору “Менка”. Першым слова ўзяў аўтар уступнага слова да кнігі і вядоўца імпрэзы, кіраўнік беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук:
“Гэта другая кніга Сяргея Дубаўца ў “Бібліятэцы Свабоды”. Першая кніга “Востра Брама” зьявілася гады 3-4 назад і адразу стала бібліяграфічнай рэдкасьцю. Як і ўсе кнігі “Бібліятэкі Свабоды”, бібліяграфічнай рэдкасьцю стане і гэтая”.
Кніга Сяргея Дубаўца “Як?” – гэта эсэ на кожную літару альфабэту: на А – “Як адбывацца”, на Б – “Як бараніцца”, на В – “Як варагаваць”, і гэтак далей. Сам аўтар сказаў падчас прэзэнтацыі:
“Дзякую вам, што прыйшлі сёньня. Спадзяюся, што гэты час не падасца вам страчаным дарэмна. Хачу сказаць вялікі дзякуй Радыё Свабода, якое ўсё гэта арганізавала і стварыла. А ўвогуле прыдумаў гэта галоўны рэдактар Аляксандар Лукашук”.
Прэзэнтацыя кнігі адбылася напярэдадні 50-гадовага юбілею Сяргея Дубаўца. З гэтай нагоды мастацкі рэдактар кнігі Генадзь Мацур прапанаваў падараваць аўтару паштоўку з аўтографамі ўсіх прысутных і першы зрабіў віншавальны надпіс на вялікім аркушы паперы. Многія выступоўцы дарылі юбіляру свае эсэ, прозу і вершы. Да прыкладу, былы амбасадар у Нямеччыне, таксама аўтар адной з кніг “Бібліятэкі Свабоды” Пётра Садоўскі:
“Каб ворагам зрабіць капец, каб гізаваў, як спадабец,
Для ўсіх сяброў быў свой хлапец: баец, ганец і красавец,
Дудзец, мудрэц і добры жнец, каб меў паўнюткі гаманец,
І каб залез на свой сталец, ды не патрапіў у чысьцец,
Рабі, як кажа Дубавец”.
На сустрэчу зь Сяргеем Дубаўцом і ягонай новай кнігай прыйшлі многія вядомыя літаратары, палітыкі, музыкі. Сярод іншых – паэт і былы палітэмігрант Славамір Адамовіч:
“Сяргея Іванавіча Дубаўца я заўсёды ўспрымаў як настаўніка. Мне падаецца, што я навучыўся за часы Дубаўца, як пісаць публіцыстычныя і журналісцкія тэксты з гледзішча беларускага, а ня проста так, як Бог на душу пакладзе”.
Паслухаць і павіншаваць Сяргея Дубаўца, падараваць аўтару кветкі, атрымаць у падарунак ягоную кнігу і адстаяць чаргу па аўтограф прыйшлі таксама многія прыхільнікі творчасьці Сяргея Дубаўца і слухачы Радыё Свабода.
Карэспандэнтка: “Чаму вы прыйшлі на імпрэзу?”
Спадар: “Я чуў голас Сяргея Дубаўца на Радыё Свабода. Гэта заўсёды кранала душу і сэрца. Бо ён закранаў вельмі глыбокія пытаньні жыцьця. Гэта праўда Божая і глыбіня Божая. Таму я вельмі ўдзячны гэтаму чалавеку, што ён ёсьць”.
Карэспандэнтка: “Ці чыталі кнігу Сяргея Дубаўца?”
Юнакі: “Гэтую не, нам не хапіла. Але раней чыталі, “Вострую Браму”, таму мы й тут. Чакалі імпрэзы, радыя, што яна адбылася ў такой прыгожай залі. Вось стаім у чарзе, каб паціснуць руку”.
На завяршэньне імпрэзы аўтар кнігі Сяргей Дубавец падсумаваў:
“Калі гэта камусьці патрэбна, я магу толькі цешыцца: значыць, не дарэмна я час траціў і сілы”.
Спампаваць кнігу "Як?" у PDF-фармаце можна ТУТ.

Your browser doesn’t support HTML5